Произведения Интересные ссылки Необходимое благоустройство территории Екатеринбург сотни товаров на продажу интернет магазин. | А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...— Напэўна ж, Максім Багдановіч чуў і купальскія песні, ўсё ж гэтае свята яго заспе-ла ў Ракуцёўшчыне,— кажу да старэйшай, Александрыны Мікітаўны. — Купалле адзначалася, і дзяўчаты ўсё на-ваколле перакрывалі песнямі. А на Яна Купала Іграла сонца, іграла. Іграла сонца, іграла, Дзевачка зелле збірала. Збірала зелле—драмала, Віла вяночак — заснула, Віла вяночак — заснула. Ехаў малойчык — ня чула, Ехаў малойчык — ня чула. Кінуў сагнзцік — ня ўлучыў. Саскочыў з каня — пабудзіў. — Што ты, дзевачка, ня чуеш, Што ў цёмным полі начуеш? Устань, дзевачка, не ляжы, Падымі сагнэцік на мяжы. I ўсім хлопцам пакажы, I ўсім хлопцам пакажы — Нашла на Купалле на мяжы.
ЦІ вось яшчэ адна купальская песня- Ой была, была на рыначку, Ой чула, чула навіначку — Малойчык каня прадае, ён прадае, жалее. — Ой, коею, коею вараны, Ты ў мяне, коею, дарагі, Хвастом вулачку падмяцеш, Вочкамі зоры палічыш, Галасом дзевак прыклічыш. |