Произведения Интересные ссылки | А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...А калі паэт у вёсцы прабыў два месяцы, то ён мог застаць і першае жніво ды пачуць хоць бы такую песню. Да вячорная зара Перахожая была, Перайшла ўсё неба, Дастала да месяца. Як стала — засвяціла, Сонейка засмуціла. Маладая дзевачка Перахожая была, Перайшла сені, хату, Памінула мамачку, Дастала да свякроўкі, Як стала — заплакала: — Свякроўка, мая мамка, Ці буду табе міла, Як роднай мамцы? — Дачушка, дзіця мае, Хоць бы ты і шаўком была, Не будзеш ты мне міла, Як сваей роднай мамцы. А як нясліся конікі з кірмашу паўз вокны хаты, у якой жыў Максім Багдановіч, то хіба ж ён не чуў тыя галасы падвяселеных мужыч-коў? Баба Еўка, дзед Тамаш, Го-го-го. Паехалі на кірмаш, Го-го-го. Што павезлі прадаваць, Го-го-го. Тэта трэба зрахаваць, Уха-ха-ха. Дзве курыцы, петуха, Го-го-го. I асьміначку аўса, Го-го-го... Ці яшчэ вось такая. — Кума мая, кумачка, дзе жывеш? Чаму мяне ў госцейкі не завеш? — Ці ты, кум, розуму пытаеш, Ці ты маёй хатачкі не знаеш?.. Чуў паэт тут і гаротныя песні, поўныя жалю. Жыццё ж народнае ўсё на святлаценях...
Чытаючы архіўныя старонкі
Бока сучасніка бачыць Ракуцёўшчыну зу^ сім не такой, якой яна была восемдзесят гадоў назад, пад саламянымі стрэхамі, з натураль-най гаспадаркаи, у якой чуўся водгалас далё-кага патрыярхальнага жыцця. Душа ж сялян-ская тут і цяпер яшчэ такі някепска караніцца, хоць і моцна падсечана пазнейшымі рознымі пераменамі. |