Произведения Интересные ссылки Эпиляторы: бритвы женские. . купить настенный котел, котельное оборудование. | А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...Стаяў калісь тут бор стары...Буры XX стагоддзя не абышлі бокам і не-калі зусім прыціхлую Ракуцёўшчыну. Змяня-лі яе не толькі войны, але і славуты тэхнічны прагрэс. Даўно няма таго бору, які яшчэ перад самай вайной сорак першага года падступаў да самай вёскі. Выйдзеш з хаты — збірай гры-бы. Інакш выглядае, бадай што, кожная хата, змяніў сваю знешнасць і той багдановічаў-скі «старасвецкі дом», дзе жыве зараз сям'я Уладзіміра Грышаля. Дружную сям'ю застаў за работай: бялі-лі, фарбавалі, мылі — рыхтавалі сваё жытло да велікоднага свята. Звяртаюся да Уладзімі-ра Андрэевіча: — Ці не расказалі б, наколькі адрозніваецца ваша хата ад той, што тут раней стаяла і ў якой жылі Лычкоўскія? — Яна і ёсць. Той фальварковы дом пра-стаяў да канца 50-х гадоў. Нам ён здаўся старым і нязручным, таму я і ўзяўся яго перасы-паць. А як стаў разбіраць, то дзіву даўся: бяр-венні як звон, толькі дзе-нідзе падгнілі падрубы. Летам 1957 года я замяніў тыя падру-бы, наслаў новую падлогу. Заадно на пару мет-раў «падкараціў» хату, адкінуў старую спіжар-ку. Усё астатняе пакінуў так, як і раней было. Тыя ж вокны, нават шалёўка ранейшая прыда-лася. Ветлівы гаспадар падвёў мяне да акна і паказаў на даўнія фігурныя скобкі, шпінга-леты. — Усё гэта з таго старасвецкага дома. Лі-чыце, што хата адноўлена па тым самым фасоне, калі тут яшчэ жыў стары Лычкоўскі. 3 Уладзімірам Андрэевічам выйшлі на двор. Пачаў ён расказваць пра тую сядзібу, якая яму запала ў памяць яшчэ з 20-х гадоў. — Тыя высокія клёны стаяць, ды і ясені старыя, яны і Максіма Багдановіча памятаюць. I гэтыя яблыні старыя таксама з той пары. На жаль, пладоў ужо не даюць, трэба сад абнаў-ляць. Тут у садку паміж дрэў стаяла маленькая хатка. Жыла тут некалі сям'я арандатара. А як толькі мой бацька заключыў дагавор на арэнду фальварка, то Лычкоўскі аддаў тую хатку нам. I я тут нарадзіўся, тут падрастаў. Разабралі яе пад час нямецкай акупацыі. — Што расло поруч з гэтай хаткай, пад самым! вокнамі, што магло быць навідавоку ў Максіма? Менавіта ж у ёй, як кажуць, і жыў паэт? — Пад самым акном расла вялікая груша. Пладзіла штогод і шмат. Зваліцца грушынка на зямлю і рассыплецца. У нас іх «бэрамі» на-зываюць, вельмі сакавітыя і смачныя. Пра-цягнеш з акна руку, дык рві і смакуй. Груша гая была вельмі старая, І зразумела, што паэт яе не толькі бачыў, але ў ліпені мог і паспра-баваць гэты ранні плод. Гаспадар падвёў бліжэй да выступу зямлі. Усё ўжо замуравела, след слабаваты. — Калі знікла хатка? — Здарылася гэта ў 1943 годзе, ужо пасля смерці Ядвігі Русецкай-Лычкоўскай. Майго бацьку і брата немцы схапілі і павезлі ў Мінск. Бацька там і памёр, брат вырабіўся, але ўсё-такі пазней загінуў. Я быў сувязным партызан-скай брыгады «Штурмавая», у атрадзе «Шторм». Сям'я наша пакінула Ракуцёўшчы-ну. Тым жа годам за Касцюшкамі немцы ўзво-дзілі бункер і забіралі тыя будыніны, дзе гас-падара не было. Па бярвенцу знялі тую хатку арандатара. Разабралі і завезлі туды моцны свіран Лычкоўскіх. За малым справа не дай-шла і да гэтай хаты. Ужо вокны і дзверы вы-дзерлі. Нешта прыпыніла. А ўжо як аціхлі тут баі, пайшло мірнае жыццё, я вярнуўся дамоў. Людзі знеслі назад і дзверы, і вокны... |