Произведения | А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...Не маючы падтрымкі з боку афіцыйных улад, I. Луцкевіч так і не дабіўся асобнага па-мяшкання пад музей. Матэрыялы часткова бы-лі выстаўлены ў рэдакцыі «Нашай Нівы», рэшта тулілася на кватэры збіральніка, чака-ючы лепшага часу. Ужо пасля смерці I. Луц-кевіча стараннямі яго брата Антона музей быў адчынены пры Віленскай беларускай гімназіі ў 1921 годзе. Летам 1911 года зборы ішлі поўным ходам, і Максім Багдановіч, па словах бацькі, быў уражаны гэтым бескарыслівым служэннем бе-ларускаму народу, ён упершыню ў рэдакцыі «Нашай Нівы» ўвачавідкі пераканаўся ў ад-метнасці і багацці роднай культуры. Гутаркі з нашаніўцамі, сустрэчы з жывым жыццём Вільні паспрыялі нараджэнню такіх вершаў М. Багдановіча, як «Старая Беларусь», «Места», «Перапісчык», «Слуцкія ткачыхі», «Ле-тапісец», «Кніга», «Безнадзейнасць», што па свежых уражаннях пісаліся ўжо ў Ракуцёў-шчыне. На гістарызм гэтых вершаў звярнулі ўва-гу У. Пічэта, М. Улашчык, М. Ермаловіч і іншыя. У даследаванні «Звенні» (1976) бела-рускі крытык Р. Бярозкін дакладна вызпачыў багдановічаўскае разумение гісторыі: «Кожная нацыянальная паэзія раней ці пазпсй ажыц-цяўляе пераход рамантычна-інтуітыўных «пра-глядаў» гісторыі, ад пошукаў аналогій у мі-нулым да сапраўды рэалістычнага гістарыз-му. У беларускай паэзіі тэты пераход звязаны перш-наперш з імем Максіма Багдановіча, аў-тара твораў накшталт «-Безнадзейнасці».
Мыслі яго былі больш-менш гэткімі. Адзі-ная аснова нашага адраджэння — сялянства. Усё, што па-за сялянствам,— чужое і варожае адраджэнню. Мозгам кожнай нацыі ёсць яго інтэлігенцыя,— вось першым і найважнейшым нашым заданием павінна быць узгадаванне інтэлігенцыі, выведзенай з сялянскіх мае. Макам Багдановіч верыў у інтэлект. ён з запалам мроіў аб тым, каб з беларускай (крыў-скай) інтэлігенцыі ўзгадаваць сапраўднага ге-нія слова, які б паказаў свайму народу не толь-кі красу роднай мовы, але і даў бы творы з агульналюдскімі цэннасцямі, каб знание твор-часці нашага гепія было абавязковым для кожнага культурнага чалавека ўсяго свету. Інтэлігенцыя з парода і сама ў сабе народная, яна будзе ў сябе ў сям'і гаварыць роднай мо-вай, будзе вучыць сваіх дзяцеп дома спярша ў роднай мове, рапей чым паслаць іх у чужую школу,— навучыць парод адносіцца з паша-пай да яго пагарджаиай усімі мовы; геніі ж слова павінны ўвекавечыць наша пацыяналь-нае імя і паставіць яго нараўне са ўсімі іншы-мі культурнымі народамі свету. |