А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...Нялёгка было Адаму Ягоравічу,— ён перажыў смерць васьмярых з дзесяці сваіх дзяцей. Пры ўсёй драматычнасці жыцця бацька паэта знаходзіў час і сілы, каб сур'ёзна зай-мацца беларусазнаўствам, у прыватнасці эт-награфіяй, фальклорам, мовазнаўствам. Да-следаваннем духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў ён захапляўся даволі даўно, яшчэ з 80-х гадоў. Пазней ім былі напісаны капітальныя працы: «Язык земли. Образование водоречных имен и что от них происходит» (т. 1—2), «Этнический состав народов славянских и русских» (т. 1—2), «Этнический состав белорусского народа», «Пережитки древнего миросозерцания у белорусов. Этнографический очерк», «Про панщину» і іншыя, у якіх думкі пра Беларусь займалі не апошняе месца. Маладосць Адама Багдановіча была звя-зана з рэвалюцыйным рухам на Беларусі, бо ён з'яўляўся адным з кіраўнікоў мінскіх на-радавольцаў. Будучы ў сваяцтве з Максімам Горкім, сябраваў з ім і Кацярынай Паўлаўнай Пешкавай, быў знаёмы з Галакціёнам Кара-ленкам, Фёдарам Шаляпіным і іншымі вядо-мымі людзьмі свайго часу і пакінуў пра іх успаміны. Ён напісаў і такія працы, як «Революционное движение в Минске и губернии в 80-х и начале 90-х гг.», «К истории партии «Народной воли» в Минске и в Белоруссии, 1880—1882», «К вопросу про этнологию белорусского народа». Аб гэтым ён піша ў лісце да Антона Луцкевіча: «Ахоп шырокі. Я прыцяг-ваю матэрыялы археалагічныя і антрапала-гічныя, пачынаючы ад 2-га міжледніковага пе-рыяду, матэрыялы лінгвістычныя аб прарадзі-ме арыйцаў, славян і рускіх, гістарычныя... і антрапалагічныя сучасныя. Працую над гэтымпытаннем ужо даўно, але апошнія тры тыдні, карыстаючыся адпачынкам, я пісаў не разгіна-ючыся па 12—14 гадзін у суткі». Па просьбе Беларускай акадэміі навук Адам Ягоравіч сеў за ўспаміны пра Максіма і ўвачавідкі пераканаўся, што творчасць сына — з'ява унікальная і што Максім — значная фі-гура беларускага Адраджэння.
I першая звязда благаславіць канец прыгожага труда...
Для маладога таленту два вольныя месяцы жыцця сярод простых вясковых людзей — шчасце. Нарэшце паэт увачавідкі бачыў тых, для каго пісаў вершы. Народ беларускі яму дарыў мову, а ён народу дарыў лад сваіх ду-мак, вялікую Паэзію. У ціхай вёсачцы адчы-няліся яму глыбіні тагачаснага свету, сакаві-та, аб'ёмна і шматфарбна паўставала перад ім жыццё роднай Беларусі. Ен падстаўляў ма-лады твар сонцу, яго супакойваў блакіт высо-кага неба, гоман сасновага бору. А мова! А шчырасць душ людскіх! Усё гэта цешыла Максіма Багдановіча і было дарогай да акія-на жывога жыцця. |