Произведения Интересные ссылки | А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...Віна была мая, але я не чуўся вінаватым, што і тлумачыў аўтару ў сваім пісьме. Аднак часовая астуда ў нашых стасунках была даво-лі хутка згладжана. У нас з Максімам Багда-новічам нанова завязалася перапіска, якая цягнулася да лета 1914 года. ...Яго ж перапіска маецца ў мяне ў схове ў глухой правінцыі пад польскай акупацыяй. 3 часам, калі я дабуду яе, здужаю асобныя моманты гэтага нарысу шырэй асвятліць фак-тычным матэрыялам» 23. Успаміны В. Ю. Ластоўскага даюць даслед-чыкам не толькі новы матэрыял для вывучэн-ня багдановічаўскай спадчыны, але і падказ-ваюць кірунак іх далейшых пошукаў. Сам жа паэт, пазнаёміўшыся з раннімі творамі Ла-стоўскага, ацаніў іх так: «Власт надрукаваў 3—4 рэчы, але кожную можна ўзяць за пры-клад, як трэба пісаць» 24. Няма сумненняў, што гутаркі на кватэры Ластоўскіх на Завальнай, 7 і шчырасць яе гас-падароў засталіся ў яго памяці. Гэта адгукну-лася ў вершы «Ліст Ластоўскаму». Хоць значыць гэтае несць у Афіны совы,— Усё ж такі пішу да вас, Вацлаве, словы Нясмелага ліста. Даўно ўжо знікнуў дзень, Ужо стаўні замкнуты, гарыць агонь, і сцень Ад галавы маёй са сценкі мне ківае; У чорных рамках там сувора выглядае Пісьменнікаў чарга; з іх кожны — блізкі друг, Хоць і нябачаны у вочы. Светлы круг Над імі кінула газніца. Пазіраю Я часам на яго, а там ізноў да краю Стала прыходзіцца схіліцца і пачаць На белым аркушы далей лісты пісаць. Вернемся да вясковага цыкла Максіма Баг-дановіча, што сталі лепшай часткай «Вянка». Тэмы для сваей творчасці Максім Багда-новіч знаходзіў пад саламянымі стрэхамі хаці-нак Ракуцёўшчыны. Тут ён убачыў слёзы тугі па рана страчаным чалавеку, бядоту сялян-скую, чуў радасць святочнага дня, жарты ту-тэйшых веселуноў. Калісьці летняю — рабочаю парой Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, I аж счарнелася салома стрэх гнілых. Усё руйнавалася, старэла, адмірала, I мала што вакол хоць трохі аздабляла Вясковую нуду: мак яркія цвяткі, Рознакалёрныя, як тыя матылькі, У градах высыпаў і цешыў імі душу, Ды можа йшчэ было сям-там пабачыць грушу, Крывую, старую... вось толькі і ўсяго. I да таго ж з людзей не відна нікаго,— Яны на полі ўсе... |