А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ......Глядзіш,— і ціхнуць сэрца раны, I забываеш долі глум. Прыйдзіце да касцёла Анны, Т ам знікне горач цяжкіх дум,— пісаў паэт. Падняўшыся ўверх па Вострабрамскай ву-ліцы, Максім Багдановіч запыніў свой позірк на старажытнай сімволіцы, што засталася на старых мурах. Пазней паэт створыць верш «Пагоня», выразны водгалас падарожжа ме-навіта таго лета. У аўтографе паэт напісаў пад тэкстам верша: «У старой Вільні на муру Го-страй Брамы высечаны герб мястовы — ваякі на імкнушчых конях. Герб тэты Вільня атры-мала яшчэ за часы Вялікага княства Літоў-скага, і завецца ён Літоўскай Пагоняй». Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах,— Успомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях. У белай пене праносяцца коні,— Рвуцца, мкнуцца І цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі наўздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць... Маці родная, Маці-Краіна! Не усцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь! Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай зброяй далека грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. Не ведаў Максім, што, ствараючы сімвал-вобраз Пагоні, ён напісаў гімн беларусаў. |