Произведения | А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...Ідуць гады, кожны з іх цяпер набліжае нас да векавога юбілею Максіма Багдановіча. Эн-тузіясты з дапамогай Красненскага сельсаве-та прыбралі і падлагодзілі пагоркі, стварылі пляцовачку для гасцей, змайстравалі лавы і іншае. На будоўлю зруба над крынічкай за-прасілі лепшых мясцовых сталяроў. Грамадка за грамадкай багдановічаўцы ехалі сюды, каб папрацаваць над упрыгожаннем гэтага кутка. Яны дружна з гары на гару прыцягнулі лад-ненькі валун, які назаўсёды лёг поруч з запа-ветнай крыніцай, а разец мастака Петры Гу-левіча высек багдановічаўскае: У родным краі ёсць крыніца Жывой вады. Там толькі я магу пазбыцца Сваёй нуды. На старым доме Вацлава Лычкоўскага старанием самадзейнага мастака Анатоля Уноткіна з'явілася мемарыяльная дошка: «У гэтым доме (перабудаваным у 1957 г.) улет-ку 1911 г. жыў і працаваў Максім Багдановіч». Устаноўлена дошка летам 1985 года.
Пройдзе шмат гадоў, паднімуцца новыя па-каленні беларусаў, а паэт застанецца ў іх жйц-ці, як быў з іх бацькамі і дзядамі. I сярод да-рагіх мясцін будзе вымаўляцца з асаблівай ггашанай назва — Ракуцёўшчына. Паўторым за Данутай Бічэль-Загнетавай: I за плячыма — наша Радзіма — Кнігі Скарыны, зорка Максіма, Белыя коні Крыўскай пагоні Мчацца угору Праз Беларусь. А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ...
Литературно-художественное издание КОХАНОВСКИЙ Геннадий Александрович И СЕРДЦЕМ Я СТРЕМЛЮСЬ К ОТЕЧЕСКОМУ КРАЮ... Из биографии Максима Богдановича Минск, издательство «Мастацкая л'ітаратура» На белорусском языке Літаратурна-мастацкае еыданне КАХАНОУСКІ Генадзь Аляксандравіч^ А СЭРЦА ЎСЁ ІМКНЕ ДА БАЦЬКАУСКАГА КРАЮ... |