Произведения | Дарогамі МаксімаУ варотцах мяне сустрэла даволі рухавая і ўжо ў гадах жанчына. Пазнаёміліся. I ледзь толькі дазналася пра мэту майго прыезду, як твар адразу ажыў і засвяціўся ўспамі-намі маладосці. Жыла яна тады разам з маці ў Мінску, у драўляным доме № 18 па Захар'еўскай вуліцы, які зваў-ся «Беларуская хатка». Тут размяшчалася сталоўка Камі-тота Таварыства помачы ахвярам вайны. — Дом меў,— расказвае Людвіка Антонаўна,— чатыры пакоі. У першым была сталоўка, у другім — канцылярыя Камітэта дапамогі ахвярам вайны; трэці, доўгі, займала я з маці, якая апекавала над сталоўкай Камітэта; у чац-вёртым жыла кухарка. Пазней, вярнуўшыся з сібірскай высылкі, у гэтым пакоі кватараваў Алесь Гарун. У камі-тэцкай сталоўцы тры разы на дзень харчаваўся і Максім Багдановіч. Паколькі паот быў чалавекам хворым, абыя-кавым да свайго здароўя, то маці вельмі пільна сачыла, каб ён своечасова харчаваўся і не забываў прыняць па-тробныя лекі. Яна яго вельмі шкадавала і даглядала, як сына. Увечары сталоўка ператваралася ў клуб. Сюды пры-ходзілі Ядвігін Ш., Уладзіслаў Галубок, Фларыян Ждано-віч, сёстры Змітрака Бядулі. Сюды ж заглядаў і Максім, які падоўгу заседжваўся ў пакоі капцылярыі Камітэта. Пачыпалася вечарынка. Абмяркоўваліся грамадскія па-Дзеі, дэкламаваліся вершы, спяваліся беларускія народныя песні. Можа, тут, як нідзе болын, Максім уволю йаслухаў-ся прыгоя^ых беларускіх песень. Максім працаваў у Камітэце дапамогі ахвярам вайны, заснаваным яшчэ з восені 1915 г. пад час нямецкага па-ступлення, якое выклікала новую хвалю бежанцаў. Боль-шасць з іх, як пісаў паэт, не мела нават кавалка хлеба. А ім трзба было даць прытулак і накарміць. Зрабіць гэта ва ўмовах вайны было падзвычай цяжка. Дзеячы беларус-кай інтэлігенцыі ўзяліся за гэту работу. Яны засноўвалі платныя і бясплатныя начлежкі і сталоўкі, ткацкія май-стэрні і майстэрні па рамонту вайсковага адзення, каб за-няць працай бежанцаў, якія не жадалі есці дармовы хлеб. Пазней камітэт наладзіў курсы па садаводству, агародніцт-ву і пчалярству і заснаваў непадалёку ад Мінска прытулак для бежанскіх дзяцей. На ўсё патрэбііы былі грошы. А грошай, як заўсёды, не хапала. «Існаваць даводзілася,— як зазначаў Максім Багдано-віч,— на выпадковыя субсідыі. Дзякуючы гэтаму ў камі-тэцкай працы адсутнічала не толькі надежная планамер-пасць, але нават і простая ўпэўненасць у заўтрашнім дпі, наставалі перапынкі ў працы, даводзілася ліквідоўваць многія пачынанні... I калі пры такіх умовах камітэт мог усё ж весці сваю дзейнаець, дык гэта тлумачыцца толькі вялікаю працай, укладзеиай у справу колам асоб, згурта-ваных вакол камітэта». У ліку гэтых нястомпых працаўнікоў быў і сам паэт. Пра яго самаахвярнасць гавораць многія факты. Яму, хво-раму на сухоты, болын чым каму іншаму патрэбна было ўзмоцненае харчаванпе. Аднак ён нават чай пе піў з цук-рам, не мог, калі бачыў галодных дзяцей. I ўсю сваю пайку — а ва працы выдавалі па кілаграму і дзвесці гра-маў цукру-рафінаду на месяц — перадаваў у дзіцячы прытулак. Паэт паводзіў сябе на дзіва сціпла, пічым пе вылучаю-чы сваёй асобы. Ён быў, як расказвае Людвіка Антонаўна, вельмі простым і таварыскім, хутка сыходзіўся з людзьмі. Праз лекалькі гадзін гаворкі здавалася, ніто вы ўжо з ім даўно знаёмы. Размаўляў ён ціха. Адзін час у маці жылі дзеці стрыечнай сястры. I здаралася так, што яны вельмі шумелі. Людвіка Антонаўна адразу пакідвалася на іх і прасіла, каб яны не перашкаджалі працаваць дзядзьку Максіму. Неўзабаве ў дзвярах паказваўся і сам «дзядзька» і, звяртаючыся да яе, заспакойваў: «Хай гуляюць, мне гэта прыемпа». |