Произведения Интересные ссылки | Дарогамі МаксімаГэта ўжо прызнанне сталага юнака, якому давялося ад-чуць, перажыць і атруту кахання, і сум, і нават сорам. Чым больш учытваешся ў старонкі дзёнпіка, тым больш разумеет характар паэта — яго дабрату, мяккасць і разам з тым — парывістасць і настойлівасць. Сустрэча з Клавай прынясе Максіму нямала душэўных перажывап-няў. Будуць у яго і дні светлых радаспых узлётаў і дні пакутлівага разладу. Тады ён запіша ў дзённіку (дзёпнік пісаны па-руску): «Я не выдержал, встал, к себе ушел. До трех часов ночи сидел, писал. На другой день не разговаривал, пишу. Ночь сижу, пишу. На следующий день опять. Иду в четверг обедать — Клава говорит: «Почему вы меня сторонитесь?..» Слезы навернулись...» А хто ж хоча бачыць слёзы, асабліва жаночыя? Ды яшчэ калі ён паэт, чалавек надзвычай мяккага і чулага сэрца... Ізноў у іх паладзяцца добрыя адносіпы. Ізноў яны да позняе ночы будуць разам бавіць свой час, не ў сілах сказаць адзін аднаму «да спаткання». Ўжо пара мне дадому збірацца,— Вечар позны, а час не стаінь. Ах, калі б ты магла здагадацца, Як не хочацца мне ухадзіць. Невядома, ці адрасаваліся гэтыя словы менавіта Клаве, ці не, але напісаны яны былі ў той перыяд. Хто ж яна, тая Клава,— віноўніца і паэтавых пакут і паэтавай радасці? На гэтае пытанне дзённік не дае адка-зу. Мы так і не ведаем ні яе ўзросту, ні прафесіі, ні занят-ку. Ведаем толькі, што «Клава на венецианку с картины М. А. Врубеля «Венеция» похожа». Яе партрэт дапаўня-юць яшчэ і радкі з верша, дзе паэт, звяртаючыся да Клавы, гаворыць, што будзе заўсёды помніць: «Тебя в темно-синем платочке и песню, што пела мне ты». Відаць, яна была асобай даволі інтэлектуалыіай. 3 Клавай пазнаёміўся паэт на другі дзень свайго прыезду ў Стары Крым. «Тогда же вечером разговорился с Клавой. Знакомых у меня не было, и я каждый вечер с ней сидел, разговаривал...» Напачатку сумесныя гутаркі вечарамі, потым — ван-драванне па ваколіцах Старога Крыма і нарэшце — адно-сіны, вышкам якіх і былі вышэйпамянёныя радкі верша, прысвечанага Клаве. Дзённік падрабязна расказвае пра іх інтымныя адпосі-ны, і таму мы не маем права цытаваць тое, што пісалася для сябе, што з'яўляецца таямніцай за сямю замкамі. Клава не была адзіпым паэтавым захапленнем. Яшчэ пад час першай сваей паездкі ў Крым у 1909 г. Максім рамантычна закахаўся ў Кіціцыну — дзяўчыну містычна настроеную. Пра гэтае першае захапленне ведаў бацька па раскавах і па перапісцы сына. М. А. Кіціцынай пры-свечаны, як зазначае Адам Ягоравіч, трыялет, які пачы-паецца словамі «Я бальны, бесскрыдлаты паэт». Трыялет, напісаны на адвароце гімпазічнай фотакарткі, так і за-стаўся па невядомай прычыпе не адасланым. Магчыма, к гэтаму часу адрасата ўжо не было ў жывых? Канкрэтна сказаць мы не можам, бо не маем адпаведных матэрыялаў. |