Произведения | Дарогамі МаксімаЗгадаем 1917 год. Цяжкахворы Максім у канцы лютага вымушаны тэрмінова выехаць у Ялту на лячэнне. Ён спі-сваецца з бацькам, і яны дамаўляюцца сустрэцца ў Сімфе-ропалі. Аднак абставіны склаліся такім чынам, што ў Сім-феропалі яны не сустрэліся. «В Симферополе я получил от него несколько писем,— піша Адам Ягоравіч.— ...Топ был самый спокойный, ничего тревожного. Но если б и было что-нибудь тревожное, то я едва ли мог бы поспешить к нему на помощь». Тэта кажа бацька... Ініны б усё кінуў, толькі б дапамаг-чы сыну, а ён... Але не будзем загадзя дакараць яго, бо ўсё ж... тон сынавага пісьма быў спакойны, а падзеі пасля Лютаўскай рэвалюцыі — вельмі неспакойныя. «Огромное отделение Крестьянского банка,— пісаў ён,— более 150 служащих,— бурлило и волновалось...» Мы не ведаем, як доўга цягнуліся гэтыя хваляванні і ці быў у іх нейкі спад або заспакаенне. Але ўсё ж, ві-даць, за два месяцы можна было знайсці час, каб пра-ведаць хворага сына, тым болын што Ялта не так ужо і далека ад Сімферопаля. Такога часу не знайшлося. I толькі ў канцы мая, калі не атрымаў ад Максіма адказу на два лісты, Адам Ягора-віч захваляваўся. I ...зноў не мог выехаць у Ялту, бо ў гэты час заехаў з фронту Лёва,— і бацькава ўвага і кло-пат былі аддадзены яму. «А Максим в это время доживал свои последние дни, умирая в полном одиночестве»,— нібы старонні чалавек засведчыць бацька. I пахаваюць паэта чужыя людзі, для якіх ён быў усяго толькі нейкім студэнтам. Яны ж у паперах сына знойдуць адрас і выклічуць бацьку, каб перадаць рукапісы і рэчы, якія засталіся пасля смерці Максіма. Чаму так паводзіў сябе Адам Ягоравіч у тыя дні, зра-зумець немагчыма. Немагчыма знайсці і прычыпы, каб нейкім чынам, калі не апраўдаць, дык хоць бы зразумець бацькавы паводзіны. Відаць, таму і не бяруцца за гэтую вельмі далікатную справу даследчыкі. Пра адносіны з бацькам нідзе не абмовіўся і сам Максім, разумеючы, што скаргамі нічога пе палепшыш. Так і разышліся яны, не развітаўіныся... Смерць забірала ў Адама Ягоравіча аднаго сына за другім. Праз год не стане Лёвы. Загіне ён пасля ранения на фронце. Тэта будзе для бацькі самы цяжкі душэўны ўдар. Са смерцю Лёвы адыдзе ў нябыт яго самая светлая яадзея. Іышы б пасля такіх удараў лесу аслабеў, душэўна занямог і перастаў бы займацца культурна-асветніцкай дзейнасцю. Іншы... але не Адам Ягоравіч. Жыццёвыя вы-прабаванпі не зломяць яго волі, не асудзяць на творчую бяздзейнасць. У яго быў, як справядліва зазначае ў адным з лістоў Кацярына Паўлаўна Пешкава, «неистребимый запас жизненной энергии». I ўсю яе ён аддасць на ка-рысць грамадскай справе. Ён засядзе за аб'ёмістую працу «Язык зямли», зацікавіцца водна-рачнымі і азёрнымі на-звамі — дадатковым сведчаннем побыту і гісторыі славян-скіх народаў. Працу не ўдалося выдаць пры жыцці, ня-гледзячы на станоўчыя водгукі вучоных і старанні Максі-ма Горкага. I ўсё ж да апошніх дзён ён не пакійе пісьмовага стала. Ён напіша ўспаміны пра сваё дзяцінства, пра сына Максіма і вялікія ўспаміны пра М. Горкага. |