Произведения Интересные ссылки | Дарогамі Максіма3 імем Горкага звязана ў Адама Ягоравіча шмат светлых дзён. Вялікі пісьменнік не пакіне свайго сябра і тады, калі той апынецца ў цяжкім становішчы. На невялікім аркушы паперы Адам Ягоравіч запіша «для памяці»: «Существенную материальную помощь для продолжения моих исследований в области географической номенклатуры, как этнологического материала («Язык земли»), оказал А. М. Горький, представивший мне право, во имя старой дружбы, обращаться к нему за субсидией, чтобы я мог спокойно продолжать свои исследования; за 5 лет, после выхода моего в отставку (1930 г.), я получил из его средств 7100 р.». У сямейным архіве ёсць паштовыя квіткі, з якіх ві-даць — калі і якую грашовую суму высылаў Адаму Яго-равічу праз сакратароў М. Горкі. Пасля смерці Аляксея Максімавіча клопаты пра свайго даўняга сябра і родзіча бярэ на сябе Кацярына Паўлаўпа Пешкава. Пра тэта сведчаць захаваныя дакументы. На адвароце аднаго з квіт-коў, датаваных 2.11.34 г., яе рукой напісана: «Дорогой Адам. Егорович, одновременно с посылкой, в коей Е. Н. вложила толокно, а я наконец полученное лекарство, перевожу Вам немпого денег на Торгсин. Привет. Сума ні на квітку, ні на паштовай картцы агенцтва Таргсін пе прастаўлепа. Ды ўрэшце справа і не ў суме, а ў той увазе і клопатах, якія праяўляла Кацярына Паў-лаўна ў тыя не вельмі багатыя гады. Вельмі балюча ўспрыняла яна і вестку пра смерць Адама Ягоравіча. У сваім лісце яна пісала: «У меня с Ад[амом] Егоровичем] ушел последний человек, связывавший меня с нижегородским прошлым. Много было тогда пережито вместе радостного, потом много тяжелого. Напишите мне о его последних днях». Павел Адамавіч Багдановіч у адказ напісаў ёй вялікі ліст. Спярша пісаўся чарнавік, які займае 12 старонак-чацвярцінак, а затым — белавік. Гэты чарнавік, напісаны сінім чартлам, дробным бісерным почыркам, і захаваўся ў сямейным архіве. 3 ліста мы дазнаемся, што зіму 1939/40 гг. Адам Яго-равіч перанёс добра. Сёмага красавіка яму споўнілася 78 гадоў. Улетку марыў наведаць радзіму — Халопепічы. «Яму вельмі хацелася пабыць там,— піша Павел Адамавіч,— паглядзець на родныя мясціны, дзе прай-шло яго маленства». «А тады можна і памерці»,— ка-заў ён. Сын, улічваючы слабае здароўе, пачаў адгаворваць бацьку ад такой паездкі. Адам Ягоравіч настойваў на сва-ім. Ён лічыў, што ў яго хопіць сіл з'ездзіць на радзіму. «Ды чьім я рызыкую,— нарэшце сказаў ёп,— што, пры-ехаўшы туды, памру? Дык мне і хацелася б там памерці». I ўсё ж сын пераканаў бацьку — і яны не паехалі ў Ха-лопенічы. Сілы Адама Ягоравіча таялі. Ён нікуды не вы-ходзіў з кватэры, зрэдку ўставаў з ложка, каб сесці за свой рабочы стол. Яго вельмі радавалі весткі з Беларусі. «Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Саюз пісьменнікаў БССР,— піша далей Павел Адамавіч,— можна сказаць, наладзілі аднаўленне яго ў правах спадчыны на гапарар за творы Максіма. Гэта заспакойвала бацьку, дазваляла лягчэй глядзець у будучыню. Сардэчная ўвага да яго скрашвала яго апошнія дні. Яго радавала ўсё, што .свед-чыла пра ўзрастаючае прызнанне Максіма». Няхай у апошнія дні, але нарэшце сынава імя прыно-сіла бацьку душэўную раўнавагу і суцяніэіше. Зорка Мак-сімавай славы ярка ўзыходзіла на літаратурным небасхіле, і ўзыходзіла, каб свяціць не толькі роднаму краю, але і ўсім людзям, якія ўмеюць разумець і цаніць прыгожае. Е. Пешкова». |