Дарогамі МаксімаНа дварэ пачынала гаспадарыць вясна. I чым большую сілу пабірала яна, тым болын слабелі Адамавы сілы. Усё часцей у дом запрашаецца доктар Емяльянаў. Усё часцей прыносіцца кіслародная падушка. I ўсё ж, калі аднойчы ўвечары доктар сказаў: «Жаваранкі прыляцелі, Ад[ам] Ягор[авіч]»,— хворы ажывіўся і ціхім голасам вымавіў: «Хацеў бы я іх паслухаць...» Кожнае раніцы ён пытаўся ў сына, які сёння дзень, відаць, прыдаваў гэтаму нейкае значэнне. А незадоўга да смерці спытаў, у які дзень памерла Аляксандра Паўлаўна. 14 красавіка прыйшло пісьмо ад Зм. Бядулі. У ім паве-дамлялася пра матэрыяльную дапамогу Адаму Ягоравічу, пра помнік, які будзе пастаўлены на магіле Максіма. «Крепитесь, седой орел,— падбадзёрваў Зм. Бядуля,— и продолжайте писать свои воспоминания о себе и Белоруссии прошлого». Адам Ягоравіч уважліва праслухаў пісьмо, якое пра-чытаў сын, і прамаўчаў. Ён ужо нічога не мог адказаць, бо, відаць, сам разумеў, што яго гадзіны злічаны. Сваю смерць Адам Ягоравіч сустракаў спакойна. «...78 гадоў пражыў,— сказаў ён,— ідзе 79-ы год. Гэта не кепска. Не многія могуць гэтым пахваліцца». 16 красавіка 1940 г. ён памёр, а 18-га яго пахавалі. «Было шмат сонца, якое так любіў бацька, і шмат жы-вых кветак,— піша Павел Адамавіч.— Сціпла, прыгожа, высакародна жыў бацька — сціпла, прыгожа і высакарод-на пакінуў ёп жыццё. Пахавалі тату на могілках пад вялі-кай бярозай. На пахавапне прыехаў з Масквы мой стрыечны брат Барыс Галавап і з Горкага стрыечная ся-стра Нюта Гапановіч. Я быў гэтаму страшэпна рад, бо бацька ёй казаў: «Паміраць я прыеду ў Ніжні. Ты, Нюта, здолееш пахаваць мяне так, як хацеў бы я». Спакойна адышоў у нябыт чалавек, які меў «неистребимый запас жизненной энергии». Не ўсё яму ўдалося ў жыцці, не заўсёды ён разумеў, дзе ляжаць яго сапраўд-ныя скарбы. Але ж ён хацеў зрабіць людзям як мага болын дабра. I самым вялікім дабром, вянком дабра — з'яўляецца Максім — яго сумесны з Марылькаю сын. За гэта ім наш нізкі паклон і вечная памяць. 1969—1973
|