Чалавек напрадвесні3 волжскай сваёй далечы Багдановіч разгледзеў спакутаванае аблічча роднага краю, пачуў яго жальбу і праклёны. Краю мой родны! Як выкляты богам — Столькі ты зносіш нядолі. Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі. Поруч раскідалісь родныя вёскі. Жалем сціскаюцца грудзі! — Бедныя хаткі, таполі, бярозкі, Усюды панурыя людзі... А ў «Песнях беларускага мужыка» Ба-гдановіч загаварыў — знайшоў у сабе сілы і адчуванне свайго права — не проста ўжо пра беларускага мужыка, а замест яго, яго вуснамі і ад яго імя, голасам яго журбы, гневу і перасцярогі: Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,— Яны ж мне каменні давалі; I тыя каменні між імі і мной Сцяною вялізнаю ўсталі. Яна усё вышай і вышай расце I шмат каго дужа лякае. Што ж будзе, як дрогне, як рухне яна? Каго пад сабой пахавае? Вядома, інтэлігент Багдановіч цалкам не растварыўся, як гэта адбывалася з Купалам і Коласам, у маналогу селяніна — наўрад ці апошні скарыстаў бы для выяўлення сва-іх пачуццяў вобраз лермантаўскага жабра-ка (з верша «Жабрак» — Ю. К.), у чыю «протянутую руку» «кто-то камень положил». Але, па-першае, тут цікавая і знамя-нальная трансфармацыя, новае сацыяльнае пераасэнсаванне выкарыстанага Лерманта-вым вобраза. А, па-другое, сама гэта нязліт-насць моўных характараў выказвання — паэта і мужыка — шмат скажа нам пра Ба-гдановіча, пра ўласцівую яму схільнасць «прапускаць» з'явы рэчаіснасці праз з'явы паэзіі і культуры. |