Произведения | Чалавек напрадвесніБеларуская паэзія да Багдановіча не ведала такіх вершаў: Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог, Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не курыцца светлы пыл усцяж дарог, У небе месяца праглянуў бледны рог, У небе ціха зоркі расцвілі. Альбо такіх радкоў, што сталі потым на-роднай песняй: Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. 3 гэтай пары я пачаў углядацца У неба начное і зорку шукаў. Ціхім каханнеи к табе разгарацца 3 гэтай пары я пачаў. Абодва вершы (першы напісаны ў 1910 годзе, другі — паміж 1909 і 1912 гада-Mi) паэт уключыў у нізку «У зачарованым царстве». У тую самую, дзе лясун, і вадзя-нік, і русалкі... Так фантастычнае, чароўнае, якое звычайна звяртаецца да спакавечнай памяці ўсіх, амаль непрыкметна перайшло ў настрой улагодненай сузіральнасці і ціха-га смутку, у лірыку, дзе свет, прырода, зор-кі, зямля нібы даручаны аднаму чалавеку, аддадзены ў душэўную ўласнасць яго натуры, яго настрою гэтай хвіліны. Пройдзе зусім няшмат часу і Багдановіч зразумее, што не можа быць паўнаты інды-відуальнага пачуцця без яго арганічнага кантакту з тым, што перажываюць, адчу-ваюць іншыя людзі, і ён будзе шукаць шля-хі да іншых чалавечых існаванняў, імкнучы-ся знутры, не супрацьстаўляючы народнае гора асабістым радасцям і няўдачам, уну-траным сардэчным пачуццём спасцігнуць змест народнага жыцця. Але гэта ўсё будзе пазней, а пакуль што... Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы... Ноч цемнатою навокала ўсё пакрывала, Ясныя зоркі блішчалі, і месяц ўжо выплыў, Неба, і лес, і палі серабром аблівая. Усё ўжо ўснула, і толькі бярозы шапталісь, Толькі асіны шумелі, і толькі калоссі, У полі шырокім качаясь, зямлю цалавалі, Ціха ўсё было на небе, зямлі і на сэрцы. |