Произведения | Чалавек напрадвесніЧытач, які знаёмы з паэтамі так званага сярэбранага стагоддзя рускай паэзіі, у прыватнасці з Фетам, без вялікіх намаганняў адчуе іх уплыў на Багдановіча ў вышэй-прыведзеных вершах — тая ж «разлітасць» пачуцця, што нібы ўраўноўвае ўнутранае і знешняе,— неба і душу, сэрца і зямлю, на-рэшце, той жа меладычны лад з яго тыпова фетаўскімі кальцавымі паўторамі і псіхала-гізаваным сінтаксісам, лад, які цалкам ад-навядае чуйнай, соладка-пакутлівай і праг-най да водгуку ва ўсім жывым эмоцыі. Багдановіч многаму навучыўся і многа перапяў у «другарадных» рускіх паэтаў мі-нулага стагоддзя. Двухрадкоўе Фета: «Этот листок, что иссох и свалился, золотом вечным горит в пе-снопенье» — узята эпіграфам да першага раздзелу «Вянка». Перыфразы, «схаваныя» цытаты з Фета трапляюцца ў многіх вершах Багдановіча... Уплыў Майкава адчу-вальны ў яго вершах анталагічнага роду. Палонскага нагадвае рамансавая інтана-цыя, якая даволі часта сустракаецца ў вершах беларускага паэта... Невядома, ці быў знаёмы Багдановіч з артикулам Дабралюбава «Рысы для харак-тарыстыкі рускага простага люду» (1860), але да аднаго з яго палажэнняў ён бы далу-чыўся ўсёй душой. Вось яно: «Што ж ты-чыцца беларускага селяніна, дык тут справа даўно вырашана: ён забіты настолькі, што нават страціў магчымасць карыстацца чала-вечымі здольнасцямі... Цэлы край вось так ўзялі дый забілі,— няўжо праўда? Пагля-дзім яшчэ, што скажуць самі беларусы». Тое, што сказалі Купала і Колас, было амаль усеабдымным па важнасці і значэн-ню: у іх слове было і зняважанае стагод-дзямі нядолі і прыгнёту сацыяльнае пачуц-цё, і зняважаная годнасць нацыі, і рэвалю-цыйны заклік, і імкненне сцвердзіць чала-вечую годнасць селяніна-беларуса, Максім жа Багдановіч, ніколі не трацячы цікавасці да сацыяльна-грамадзянскай тэмы, засяро-дзіў свае душэўныя сілы галоўным чынам на тых «чалавечых здольнасцях», пра якія кажа Дабралюбаў і якіх упарта не прызна-валі за беларусамі. У гэтым святле і трэба, на нашу думку, разглядаць адносіны Багдановіча да Фета, Палонскага, Майкава, якія ў тую пору (па-зней ён зразумее абмежаванасць гэтай па-этычнай традыцыі) былі для яго прыкла-дам тонка-мастакоўскага ўспрымання прыгожага ў прыродзе, каханні, мастацтве. I гэты прыклад узбуджаў і яго, Багданові-ча, уласны пошук прыгожага на сваей, бе-ларускай, глебе сродкамі занядбанай і зняважанай «адукаваным грамадствам» роднай мовы... Такім чынам, відавочная тут арыентацыя на індывідуальны, «асабовы» тып мыслен-ня, на «сярэднюю» лірычную форму... Аднак ці не прывяло прыкметнае вылу-чэнне асобы ў паэзіі Багдановіча да звужэн-ня яе сацыяльнай асновы, хаця б у параў-нанні з тымі ж Купалам і Коласам? Бялінскі пісаў: «Кожная асоба ёсць азначэнне агульнага, і ў гэтым яе сіла і яе слабасць: сіла таму, што ідэя без з'явы, агульнае без адасаблення, індывідуальнасці і асобы — гэта прывіды; слабасць таму, што ўсякае азначэнне ёсць абмежаванне, выклю-чэнне з усяго ў адным». |