Чалавек напрадвесніГэтая адзначаная Бялінскім заканамер-насць датычыцца ў пэўнай ступені і Багда-новіча — сацыяльная, «агульная» аснова яго паэзіі не такая шырокая, як у Купа-лы і Коласа. Зрэшты, паняцце «агульнае», «сацыяль-на значнае» ў паэзіі вельмі спецыфічнае: яно не ляжыць на паверхні і, апроч даступ-ных нашаму ўспрыманню ідэйна-тэматыч-ных прыкмет, абавязкова мае на ўвазе за-цікаўлены ўдзел паэта ў тэме, тую меру ўнутранай інтэнсіўнасці, якая ператварае пераконанасць у моцнае пачуццё, жыццёвы покліч — у паэтычны пафас, «знешнюю» ТЭМу — у чалавечую рэальнасць мастацтва. Крытыкі, якія пішуць пра Багдановіча, не пакідаюць па-за сваёй увагай ні адну па-драбязнасць альбо радок, якія даюць _маг-чымасць меркаваць пра яго прагрэсіўныя дэмакратычныя погляды. Гэта адпавядае нашаму здароваму, натуральнаму нежадан-ню страціць ці выключыць з нашай культуры папярэдніх часоў усё па-сапраўднаму сумленнае, узвышанае і гуманнае... Тым больш, што Багдановіч і на самай справе быў чалавекам і пісьменнікам, адданым народным памкненням і інтарэсам... Але, ахвотна і часта цытуючы тыя мяс-ціны з Багдановіча, якія павінны засвед-чыць яго гістарычны аптымізм і вернасць народным мэтам, мы не заўсёды прымаем пад увагу, наколькі выпакутаванае, глыбо-кае і эстэтычна дзейснае тое ці іншае яго выказванне, цалкам задавальняючыся тым, што яго сэнс да канца ясны і, галоўнае, «кладзецца» на нашу канцэпцыю. Так, ніводная крытычная праца аб Ба-гдановічу не абыходзіцца без цытавання верша «Перад паводкай» (1910): Праясняецца пагода, Бо вярнулася вясна. Усё чакаеш, што прырода Устрапянецца ада сна. I пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Неман. На хрыбце магутным лёд. Кажуць, што тут паэт у алегарычнай форме выказаў сваю ўпэўненасць, што рэак-цыі нядоўга ўжо лютаваць, што хутка прый-дзе вясна і г. д. Магчыма, што менавіта гэта меўся сказаць аўтар вершам «Перад паводкай». Хоць, разважаючы іншым чы-нам, можна «вычытаць» з яго проста вясну, крыгаход, сум па першай у жыцці рацэ, бо Гродна ж стаіць на Немане, а «трубы Го-роденьскии» несціхана гучалі ў душы Багда-новіча!.. Але нават калі гэта сапраўды алегорыя, дык хіба можна такое сярэдне-агульнае месца выдаваць за адно з ідэйна-мастацкіх дасягненняў паэта? |