Произведения Интересные ссылки | Чалавек напрадвесніСкладаючы «Вянок», Багдановіч аддаў відавочную перавагу вершам першага роду, г. зн. такім, у якіх рэалізавала сябе блокаўскае настаўленне: «Сотри случайные черты». Калі ў «Вянку» і трапляюцца прысвячэнні рэальным людзям, дык пера-важна тым, каго звязвалі з Багдановічам не асабістыя адносіны, а агульная справа, ідэя, літаратура, перш за ўсё: гісторыку А. Пагодзіну, які незадоўга перад тым на-друкаваў артыкул «Беларускія паэты» («Вестник Европы», 1911, № 1), заўчасна памёршым беларускім пісьменнікам-«наша-ніўцам» К. Каганцу і С. Палуяну. Дарэчы, трагічны лёс Сяргея Палуяна, яго самагубства ў 1910 годзе—адно з самых глыбокіх і непазбыўна-цяжкіх перажы-ванняў Максіма Багдановіча. Памяці Палуяна ён прысвяціў два вершы, у адным з якіх пісаў так: «Красу, і светласць, і пра-стор шукаў — і, ад усіх далёкі, ты быў, як месяц адзінокі: самотна жыў, самотна ўмёр». Адзін са сваіх крытычных артыкулаў Багдановіч скончыў радкамі, у якіх трагедия маладога беларускага паэта, што па-кінуў свет «на дваццатай вясне», узнята да шырокага абагульнення шляхоў і лёсу бе-ларускай літаратуры: «Наша пісьменнасць неразвітая і каравая, але вялікім пачуццём напоўнена ўсё яе цела, не на грашовых справах трымаецца яна і ніколі не пойдзе чысціць боты капіталу!..» (103). Цудоўныя словы, якія, апроч усяго ін-шага, сведчаць, што Багдановічу быў зра-зумелы і блізкі той дух незалежнасці і вы-сакародства, якім заўсёды вылучалася і вя-лікая руская літаратура... Дык вось, менавіта такім людзям, якія маглі абудзіць у Багдановічу высокія дум-кі пра грамадзянскі абавязак і сумленне, і былі прысвечаны вершы «Вянка», у ад-розненне ад іншых вершаў, што пісаліся па-ралельна, у той самы час, ці трохі пазней, дзе прысвячэнні мелі болын вузкі і сяброў-ска-інтымны характар, а традыцыйна-ўмоў-ная вобразнасць змянілася вобразнасцю канкрэтнай, «біяграфічнай». Дастаткова паставіць побач два лірыч-ныя ўрыўкі Багдановіча — адзін з «Вянка», другі з вершаў, што засталіся ў рукапі-сах,— каб стаў відавочны дыяпазон яго па-этычных «хістанняў» паміж «ідэальным» і «канкрэтным» не толькі ў мове, але і ў самым падыходзе да лірычнай тэмы. Вось заключныя радкі з вельмі папуляр-нага ў Беларусі «Раманса» («Зорка Венера ўзышла над зямлёю...»): Буду ў далёкім краю я нудзіцца, У сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе,— у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе... |