Произведения Интересные ссылки | Чалавек напрадвесніА вось — «Першая любоў» — васьмірад-ковы верш, які не друкаваўся пры жыцці паэта: Ужо позна. Мрок вясенняй ночы На вузкіх вуліцах ляжыць. А мне — вясёла. Блішчаць вочы, I кроў ад шчасця аж кіпіць. Іду я радасны, харошы, Знікае з сэрца пустата... А пад рызінавай калошай Ціхутка хлюпае слата. «Раманс», як і іншыя ўласна лірычныя вершы «Вянка», пабудаваны на сродках выразнасці, пазбаўленых вострахарактар-нага, адзінкава-непаўторнага элемента. Та-ямніца іх чароўнасці ў іншым: у той цна-тлівай, ціха-журботнай атмасферы, якая здольна і нібы нават хоча, менавіта ў вышку сваей стылёвай незамацаванасці за гэ-тым, прыватным выпадкам, прыкласціся да кожнага пачуцця кахання, дакладней, да кожнага прадчування і жадання яго. Багдановіч разумеў: выяўленчая здоль-насць лірыкі ў тым, што яна абуджае ў нас не столькі ўспамін пра рэальнае пачуццё, некалі перажытае намі, колькі самую маг-чымасць такога перажывання, «ідэю» пачуцця. Таму, думаецца, і ўключыў ён у свой адзіны зборнік толькі тыя лірычныя вершы, у якіх яго ўстаноўка на гарманічна-«ідэаль-нае» ўвасобілася ў адпаведны вобразны лад: інтанацыя нейкай светла-журботнай значнасці таго, што адбываецца «на небе, зямлі і на сэрцы», звароты чыста фальклор-нага, песеннага ўжытку (зара-зараніца, ва-руша-калыша), музычны распеў, мелодыя, але не бурна-заклінальная, не «чараўніц-кая», як у Купалы, а спакойна-задумлівая і поўная зыбкіх намёкаў на душу, на тое што ў ёй («цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог»). I раптам гэта кідкая, задзірлівая ў сваёй штодзённасці «антыэстэтычная» па-драбязнасць гарадской вясны: слата, якая хлюпае пад гумавай калошай! Ды яшчэ ў арэоле чароўнага, па-тургенеўску пяшчот-нага першага кахання! Падкрэсленая ардынарнасць і «пббыта-васць» такіх дэталей, вядома ж, палеміч-ныя, завостраныя, але за імі тэндэнцыя: жа-данне папярэдзіць, нейтралізаваць затое-ную ў «ідэальных» лірычных стылях небяспеку застыць у абстрактным, з «агуль-нага» зрабіцца «нічыім». I Багдановіч усё часцей звяртаецца да біяграфічнага матэ-рыялу, спрабуючы замацаваць у вершы ня-выдуманымі жыццёвымі рэаліямі свой уласны жыццёвы вопыт: каханне, развагі пра мастацтва, пачуцці, звязаныя з хваро-бай і горкім разумением сцісласці жыццё-вага часу, які яшчэ застаўся яму...
|