Произведения Интересные ссылки | Чалавек напрадвесніУсё напісанае Багдановічам пра каханне супярэчлівае, «цераспалоснае», у безлі-чы кінутых на паўслове ўрыўкаў і ў частым вяртанні^ да іх, у амаль няўлоўнай змене адценняў пачуцця і настрою... Чытаючы Багдановіча, імкнучыся яго зразумець, неабходна прывыкнуць да дум-кі, што ўласна лірычным перажываннем у 'яго нярэдка становіцца не проста названая ў вершы эмоцыя, а чыста тэарэтычны, кніжны імпульс, які ёй спадарожнічае, а часам яе нават і перакрывае. Гэты імпульс вынікае з жадання «адукаваць» роднае слова, пра якое злыя языкі нястомна сцвяр-джалі, быццам яно па прыродзе сваёй не можа выйсці са штодзённага сялянскага побыту. Два вершы «3 нізкі «Эрас» (1908 альбо 1909) — адкрытае, як у ранняга Брусава, апяванне пачуццёва-эратычнай сферы кахання. Эрас, Амур, Купідон — сёння гэта можа здацца наіўным, але Багдановічу вель-мі хацелася прывіць беларускаму слыху, сярод іншых культурна-гістарычных^ ком-плексаў, і гэты комплекс антычна-міфала-гічных уяўленняў аб каханні, прыродзе, ці хаця б, на першы выпадак, іх «звуковое лицо» (выраз Б. Пастарнака). Дый у «Эрасе» ёсць мясціны, якія згла-джваюць душную фізіялагічнасць «утра-пёнасці» і «прыглушаных уздыхаў», мясці-ны, якія хутчэй нагадваюць народную песню, чым натуралістычныя «практыкаванні» Брусава і Салагуба: «У космах схаваліся кветы чырвоныя, кветы чырвоныя, неапы-лёныя...» Як бы там ні было, Багдановіч-лірык звсдаў і нядоўгае захапленне эратычнымі матывамі, накшталт тых, што адбіліся ў нізцы «Эрас». У свой першы зборнік ён гэ-тыя вершы не ўзяў. Таксама як i іншыя вершы, навеяныя сустрэчай і знаёмствам з адным са сваіх паэтычных адрасатаў — з М. А. Кіціцынай. Вось як расказваў пра гэта знаёмства Адам Ягоравіч, бацька паэта: «Напрадвес-ні 1909 года... у яго пачаў развівацца ў лёг-кіх туберкулёзны працэс... Па рэкаменда-цыі ўрачоў я павёз яго ў Ялту і пасяліў на малочнай ферме «Шалаш»... Жыццё ў «Ша-лашы» было даволі вясёлае. Было некалькі маладых людзей... у тым ліку містычна на-строеная маладая дзяўчына Кіціцына, з якой Максім тут упершыню пазнаёміўся і потым, з Яраслаўля, некаторы час падтрымліваў з ёй перапіску... ёй, відаць, адрасаваны трыялет, напісаны на адваро-це вучнёўскай карткі». Вось ён: Я, бальны, бесскрыдлаты паэт, Помню, раз пазабыў свае гора,— Гэта чуда зрабіў ваш прывет. Я — бальны, бесскрыдлаты паэт! Мо жыцця майго верш ужо спет,— Дык няхай вам хоць песня гавора. Як бальны, бесскрыдлаты паэт Ца гадзіну забыў свае гора. |