Произведения Интересные ссылки | Чалавек напрадвесніУ трыялеце, як бачым, сышлося некаль-кі лірычных тэм Багдановіча: каханне, па-этычнае прызванне, хвароба. Тут ёсць і не-прэтэнцыёзны, проста выказаны гуманны погляд на каханне, як на пачуццё, здоль-нае лячыць амаль ужо зламаную нягодамі і хваробай чалавечую душу. Чаму ж аўтар выключыў трыялет са свайго адзінага зборніка? 3-за яго песі-мізму, «упадніцтва»? Але ж і «Вянок» зу-сім не «аптымістычны» ў тым побытавым сэнсе, які мы часта надаём паняццю апты-мізм, у ім таксама нямала душэўнай не-ўладкаванасці, болю, тугі. Мабыць, у той момант, калі складаўся «Вянок», Багдановічам ужо валодала ўсве-дамленне новага, іншага — больш дзейсна-га і шырокага — выхаду з пакутлівых жыц-цёвых і лірычных драм хваробы і адзіноцт-ва, І гэта ўсведамленне збірала кнігу, бязлітасна адкідваючы асобнае, суб'ектьі-вісцкае ў імя вялікіх чалавечых каштоў-насцей, прадстаўленых у індывідуальным, у асабістым. У зборніку няма трыялета «Я, бальны, бесскрыдлаты паэт...», але ёсць верш, ана-лагічны яму па зыходнай сюжэтнай сітуа-цыі, з новым, аднак, яе вырашэннем: Даўно ўжо целам я хварэю, I хвор душой,— I толькі на цябе надзея, Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца Жывой вады. Там толькі я змагу пазбыцца Сваей нуды. Праўда, гэта будзе напісана пазней, у 1912-м, а пакуль што ёсць вершы з простым ці падтэкставым прысвячэннем «М. А. КІЦ —най», вершы з адзнакай ду-шэўнага надрыву і экзальтаванасці, амаль рэлігійнай, як, напрыклад, верш «Цемень»^, з яго апошнімі радкамі пра Хрыста, чый «ясны вобр'аз» «не глядзіць на мяне...». Аб'-ектыўны свет скупа працэджваўся ў гэтьія вершы дэталямі, афарбаванымі пачуццём горкай непрыкаянасці і беспрытульнасці. Але паэт усяляк імкнуўся змахнуць з сябе насланнё, пераадолець морак. I не адзін — з сяброўкай, да якой ён неяк, у хвіліну пра-святлення, звярнуўся са словамі асаблівай чуласці і дабрыні: Як маркотны твае маладыя гады! Ты не знаеш сама, колькі мела нуды... Бач, які ў пісанкі пануры калёр,— I пануры калёр, і няяркі ўзор. Ці то мнішка старая зрабіла яе? Пашкадуй ты гады маладыя свае. Маладое жыццё праляціць, прабяжыць,— Не забудзься вясёлых калёраў зажыць. |