Произведения | Чалавек напрадвесніі такімі ж яснымі, вясновымі і поўнымі веры радкамі пра яе, пра Аню: «...Вамі, только Вамі паўна мая душа. I ліюцца з яе вершы аб Вас, як ліецца вясной праз кару чысты сок з перапоўненага ім шэрага клёна». Альбо вось гэтыя, напісаныя трохі ра-ней, але такія ж чыстыя, бадзёрыя і мала-дыя радкі: Халодная, ясная ноч... Звонка хрумчыць сняжком, Ідучы мне насустрач, дзяўчына, «Як вас завуць?» — Пытаюся я. <Сягоння ж усе гадаюць.> I яна няголасна кажа: «Аня». Чамусьці хочацца думаць, што да той ачышчальнай веры ў сонца «залацістага, яснага дня» падключыцца нават вось гэтае,' самае простае і зразумелае з прызнанняў' паэта, хоць яно быццам бы і выпадае з эстэ-тычнай нормы — бо надта ж яно адкрытае і няхітрае: Больш за ўсё на свеце жадаю я, Каб у мяне быў свой дзіцёнак — Маленькая дачушка — немаўляшка, Аня Максімаўна, Такая прыгожанькая, Цёпленькая, мокранькая, 3 чорнымі валосікамі і броўкамі, 3 цёмна-карымі вочкамі, А ручкі, як перацягнутыя ніткамі. Зусім такая, як Вы, Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай. (Змітрок Бядуля, які бліжэй за ўсіх ін-шых сышоўся з Багдановічам у апошні, мінскі, перыяд яго жыцця, успамінаў, што той, чытаючы сваю паэму «Страцім-ле-бедзь», часта змяняў канцоўку — замест «Ад усіх цяпер патомкі ёсць, ды няма ад-ных — Страцімавых», чытаў: «ды няма ад-ных — Максімавых».) |