Произведения | Чалавек напрадвесніЛірычная нізка, у якой былі душэўнае вызваленне, надзея, бадзёрасць, завяршы-лася шчымлівай, трагічнай нотай: Аня, Анечка! Мая ёлачка зялёная! Ці віхуры цябе падламалі, Ці грымоты ўразілі? Ты ляжыш і не кранешся,— Вочкі ясныя закрыліся, Вусны бледныя стуліліся. Але што ж мы, мае людзейкі, Засмуціліся? Ужо табе не баліць, Ужо табе давялося спачыць. Гэты верш нагадвае галашэнне, «заплачку», і каб гэтак напісаць пра сваё, аса-бістае, трэба было глыбока зачэрпнуць з усеагульнага, з «чужога»... Лірыка стала-га Багдановіча ўся на грані, на перакрыжа-ванні свайго і агульнага, так што часта і не вызначыш мяжы паміж імі. Адна з нізак 1912 года, якая мае назву «Каханне і смерць»,— пра ахвярнае Маця-рынства, пра Маці, якая цаной уласнага жыцця даруе жыццё новай істоце, свайму дзіцяці. У некаторых працах аб Багдановічу можна прачытаць, што ў гэтай нізцы паэт з пазіцый горкаўскага жыццесцвярджэння супрацьстаўляе сваю трактоўку тэмы ка-хання і мацярынства той трактоўцы, што давалі гэтай тэме рускія сімвалісты, у прыватнасці В. Брусаў, які напісаў аднойчы (1911) такія безнадзейна-песімістычныя радкі: «Любовь приводит к одному,— вы, любящие, верьте! — сквозь скорбь и радость, свет и тьму к блаженно-страшной смерти!» У Багдановічавай нізцы пра маці і ма-цярынства ёсць вершы, дзе сапраўды гу-чыць голас гераічнага гуманізму, горкаўскі голас. Напрыклад: Тым вянкі суворай славы, Што за край свой у баю Жрэбі вынулі крывавы, Напаткалі смерць сваю. Ды слаўней вагітнай доля... I далей — заключнае чатырохрадкоўе ўслаўляе подзвіг маці: Слава тым, хто сілу мае Смерць, не дрогнуўшы, спаткаць, Хто ў мучэннях памірае, Каб жыццё дзіцёнку даць! Але справядлівасць патрабуе зазна-чыць, што ў нізцы «Каханне і смерць» у пэўнай ступені даюць аб сабе ведаць і ін-шыя тэндэнцыі, тэндэнцыі сімвалісцкія. Пытанне аб адносінах Багдановіча да сімвалізму, да мадэрнізму ўвогуле няпро-стае, і адназначна адказаць на яго немаг-чыма. |