Произведения | Чалавек напрадвесніКалі рутынёры з «Нашай нівы» клейма-валі маладога паэта «сімвалістам» і «дэ-кадэнтам», дык у гэтым перш за ўсё пра-явіліся іх боязь свежага слова, іх імкненне ўтрымаць беларускую літаратуру ў «зоне» бяскрылай, бесперспектыўнай правінцыяльнай «народнасці». Нешта падобнае — і прыкладна ў тыя ж самыя гады — давя-лося чуць ад сваіх, украінскіх ахавальнікаў «самабытнасці» Івану Франко і Лесі Укра-інцы. Франко дзівіўся: «Які я дэкадэнт? Я ёсць мужык, пралог, не эпілог». Пры ўсім адрозненні Багдановіча ад Івана Франко, якога беларускі паэт высока цаніў, ён мог бы і пра сябе сказаць тое са-мае: пралог, а не эпілог... 3 Багдановіча многае пачыналася ў маральна-эстэтычным самапазнанні народа, у яго, народа, пачуц-ці далучанасці да агульначалавечай суполь-насці. Дык ці ж магла гэтая якасць Багда-новіча не пракласці строга-размежаваль-най лініі паміж ім і тым літаратурным рухам, які нават самай агульнай, сумарнай сваей назвай «дэкаданс» азначаў заняпад, канец? У аснове дэкадэнцкай філасофіі і эстэ-тыкі — культ свавольнай, капрызнай інды-відуальнасці, якая дэманстратыўна ірве ўсе сувязі са светам сацыяльных з'яў, з рэчаіс-насцю «іншых» людзей і гучна абвяшчае адзіным законам «маралі» разбэшчаны амаралізм. «У мяне на Беларусі народ»,— усёй сваёй творчасцю і маральным складам, усёй сваёй радасцю і тугой гаварыў Багда-новіч, і гэтае пастаяннае яго адчуванне апо-ры на штосьці болыпае, чым мой лёс, так-сама дапамагала яму быць арганічна чу-жым да той індывідуалістычнай пропаведзі дэкадэнтаў, якая прагучала ў шырока вядо-мых радках таго ж Брусава: «...никому не сочувствуй, сам же себя полюби беспредельно» — і ў шмат якіх іншых дэкларацыях падобнага роду. Ды і ў крытычных артикулах і рэцэнзі-ях Багдановіча нямала ёсць доказаў яго адмоўных адносін да мадэрнізму ўвогуле. Напрьжлад, у бліскучым артыкуле «Грыцько Чупрынка» (1916): «Менавіта на складзе думак, на разумовых і эстэтыч-ных густах Чупрынкі ляжыць вельмі пэўны адбітак—адбітак плыні, якая супрацьпа-ставіла ідэі сацыяльнасці ідэю асабістай аўтаномнасці і публіцыстыцы ў паэзіі — аўтаномнасць красы». Ці трэба ўдаклад-няць, якую плынь меў на ўвазе Багдановіч? У 1914 годзе Багдановіч выступіў з рэз-ка адмоўнай рэцэнзіяй на зборнік рускіх перакладаў Тэафіля Гацье — паэта і тэарэ-тыка, які ў свой час якраз і абараняў поў-ную аўтаномнасць прыгажосці, лозунг «ма-стацтва для мастацтва». Багдановіч высока ацаніў Р. Тагора, бо яго «сімволіка... рэалістычная, апранутая жывой плоццю і крывёй, яна заўсёды мае нейкі рэальны, канкрэтна-жыццёвы сэнс...» (402). Не, Багдановіч не быў дэкадэнтам: ён ні ў якай меры не падзяляў ні іх граніч-нага індывідуалізму, ні іх містычнага за-хаплення і пакланення перад «таямніча-за-магільным», ні іх эстэтычнай праграмы |