Произведения | Чалавек напрадвесні«Места» — першая урбаністычная нізка ў беларускай паэзіі... Некалькі гадоў пра-жыўшы ў Пецярбургу, Купала нічога не напісаў пра гэтую найважную для яго пару— горад не ўваходзіў у кола творчых інтарэсаў Купалы, захопленага бурнымі «мужыцка»-нацыянальнымі пачуццямі. Фі-гурай па-свойму традыцыйнай для беларускай літаратуры стаў герой ананімнага вершаванага апавядання «Тэатр» — селянін, які з практычпага пункту гледжання, кпліва ўспрымае розныя «штучкі» і «пры-думасы» незразумелай яму цывілізацыі. Колас узняў гэту фігуру на эпічна-ману-ментальную вышыню, намаляваўшы ў кла-січнай «Новай зямлі» незабыўны вобраз разгубленага, але разам з тым іранічнага, хітраватага і пільна-назіральнага «дзядзь-кі ў Вільні». Першы беларускі паэт, які «сур'ёзна», эмацыянальна, лірычна загаварыў пра го-рад,— Максім Багдановіч. Пры ўсёй прад-метнасці і «густаце» сваіх вулічных інтэр'-ераў («Грук, гоман, гул... за радам кас, ламбардаў, банкаў — агні вакзала... павад-ка фурманкаў... віры людзей... пакгауз... склады...») горад Багдановіча прывідны, цьмяны і амаль няўлоўны для «нармальна-га» чалавечага ўспрымання: На глухіх вулках — ноч глухая, Не менш глухі людскі натоўп. Дык хто ж пачуе, як спявае, Як стогне тэлеграфны стоўп? У горадзе «няма прастора дзеля природы буйных сіл», ён варожы да «суму палёў, лясоў, капцоў, магіл». I каб нагадаць гора-ду пра гэтыя невядомыя яму далі, Багдано-віч упускае ў яго аднаго з «персанажаў» сваёй міфалагічнай нізкі «У зачарованым царстве», алс ўжо ў акружэнні тыпова бло-каўскіх «снежных» сімвалаў: У бубны дахаў вецер б'е, Грыміць па ім, звініць, пяе, I спеў ліецца ўсё мацней,— Гулянку справіў пан Падвей.., Ускіпела снежнае віно, I белай пенай мкне яно. Язычніцкі, «паганскі» пан Падвей, які незнарок заляцеў у цесныя завулкі Віль-ні,— госць з прасторы. А ёсць яшчэ госці з далёкіх часоў: Успамяні, маё сэрца, даўнейшыя дні! Па загаду бурмістра ўсе, як належа, Зачынілі ўжо вокны; загасілі агні... Варта вулкай прайшла... I не спім мы адны — Я ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы. |