Произведения Интересные ссылки интернет магазин украина . найти автоматическое продвижение сайта в поисковых системах. . купить юридический адрес . | Чалавек напрадвесніБурмістр, варта, кажан — некалькі па-драбязнасцей, стылістычна афарбаваных даўніной, і скрозь абрысы гэтай, пакгаўз-най і вітрыннай, Вільні пачынае тонка і не-назойліва выступаць Вільня сярэднявечча. Тут — масток і пераход да нізкі «Старая Беларусь», аднаго з найвышэйшых творчых дасягненняў Багдановіча, паэта ўжо сама-стойнага і самабытнага, прытым паэта да-кладна выяўленай рэалістычнай школы. Вядомы рускі паэт Інакенці Аненскі пісаў у 1909 годзе: «Сімвалізм у паэзіі — дзіця горада. Ен культывуецца і... расце... па меры таго, як само жыццё робіцца ўсё больш штучным і нават фіктыўным... Сім-валам вольна гуляць сярод прамых каменных ліній, у гуле вуліц, у чараўніцтве газа-вых ліхтароў і месячных дэкарацый» 21. Гэта стасуецца і з Багдановічам. I па-за ягоным гарадскім пейзажам — сістэма сім-валісцкіх адпаведнасцей, якія адводзяць паэта ад сацыяльна-гістарычнага асэнса-вання тэмы ў бок спакушальных «чароўных прынад», аднолькава ўласцівых і гэтаму зборышчу вывесак, афіш, заводаў, комінаў, трамваяў, і смерці, якая мігдаловым пахам нябачна плыве над усім. Нагадаем, што ў нізку «Места» Багдановіч уключыў і верш пра хлопчыка, які «выдувае з мыла пузы-ры», верш, які канчаецца ў духу запазыча-нага ў рамантыкаў супрацьстаўлення «гру-бай» рэчаіснасці і кволай, крохкай красы: «Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, а застаецца ў ёй — адна слата». Нельга, немагчыма цалкам адарваць Багдановіча ад рускай і еўрапейскай паэзіі пачатку стагоддзя, з адлюстраваным у ёй крызісам індывідуалістычнай свядомасці. Усялякай спробе «стэрылізаваць» паэта супраціўляюцца яго ж вершы, дакладней, нейкая частка іх, што пісаліся, галоўным чынам, пад час паслярэвалюцыйнай рэак-цыі, якая лютавала па ўсёй краіне. Але ўказваючы на факты бясспрэчнай блізкасці Багдановіча да некаторых з'яў дэкаданса, мы ў той жа час заўсёды маем на ўвазе і факты такога ж бясспрэчнага пераадолення паэтам момантаў дэкадэн-цкага светаўспрымання, і ў першую чаргу, яго асноўнай прыкметы — індывідуалізму. Багдановіч не падзяляў праграмнага, філасофскага песімізму сімвалістаў, якія лічылі неадольнай, а ў нейкім сэнсе нават і адзіна спрыяльнай для мастацтва чалаве-чую адасобленасць і раз'яднанасць. Беларуси паэт абвострана, нервова ўспрымаў тэту адасобленасць чалавека ў сучасным яму грамадскім свеце, і ўсяляк шукаў вый-сця з яе. Амаль ва ўсім, што напісаў Багдановіч, настойліва пульсуе маральна-этычны матыў збліжэння, зліцця душ. Нават у самых нейтральных пейзажных радках з нізкі «У за-чарованым царстве»: У небе — ля хмары грымотнай — празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзве чагось чырванелі ад жару. Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай, Але далека іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна. ...I паасобку загінулі хмары бяздольныя тыя, Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые.
Прысутнасць гэтага твора ў фальклор-на-міфалагічнай нізцы пралівае дадатковае святло на карціну хаосу, створаную паэтам... Прыкладна ў той жа час (1909—1912) Багдановіч піша цудоўны верш «Па ляду, у глухім бары...», у якім мужык («на світ-цы латы, а сам няхібкі, хоць стары») скар-дзіцца: «А тут яшчэ цераз балота не дабя-рэшся да людзей». Балота, прыстанак «ся-рэбраных змей» і вадзяніка, робіцца адной з перашкод на шляху ад чалавека да чалавека. |