Произведения | Чалавек напрадвесні...Нават аддаючыся пад уладу пакутлі-вых разважанняў пра смерць і магілу, якая чакае ўсіх наперадзе, Багдановіч умее вы-казаць усё тую ж думку пра чалавечыя шляхі, якія разбегліся па розных напрам-ках у розныя бакі замест таго, каб зліцца ў адзін агульны шлях: Мы сайдзёмся, спаткаемся там I спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пудях Адзінока йшлі ў край невядомы? Настойлівасць, з якой Багдановіч пра-водзіць праз усю сваю творчасць гэту анты-індывідуалістычную ідэю чалавечага зблі-жэння і адзінства, варта ўдзячнага здзіў-лення. Уяўленнем паэта надоўга авалодала ві-довішча падвойных зорак, якія настолькі блізкія паміж сабой і так дружна зліваюць свой свет, што нам, з зямлі, здаюцца адной зоркай. Вобраз гэты пераасэнсаваны ім лі-рычна: Доля іх — гэта ж наша доля. Вы, і самі тое не прыкмячаючы, Так многа далі мне, Так напоўнілі сабой маё жыццё, Што <ці ж> магу я адказаць, Заглянуўшы ў сваю душу: Што там Ваша і што маё? Для Багдановіча галоўнае ў каханні — узаемаразуменне і роднасць душ, магчы-масць спазнаць сябе ў іншым чалавеку. Ад кахання паэт пераходзіць да абагуль-ненняў больш шырокага плана. Шмат пе-ракладаючы еўрапейскіх паэтаў, ён выбраў з неаглядна вялізнай спадчыны Шылера толькі адзін элегічны дыстых: «Хочаш сябс ты пазнаць — паглядзі на людзей, на іх справы; хочаш людзей зразумець — у сэр-ца сваё загляні!» У зборніку «Пушкин и его современники. Материалы и исследования» (М., изд. Академии наук, вып. 48, 1917) было змешчана невялічкае даследаванне Багдановіча «Две заметки о стихотворениях Пушкина». Аўтар прыводзіць другое чатырохрадкоўс пушкін-скага «Подражания арабскому»: Не боюся я насмешек — Мы сдвоились меж собой: Мы точь-в-точь двойной орешек Пад одною скорлупой,— і прыходзіць да высновы, што крыніцай пс-раймання было наступнае месца з «Гюлі-стана» Саадзі: «Помню, в прежнее время я и друг мой жили, будто два миндальных ореха в одной скорлупе». Паказальны сам па сабе літаратура-знаўчы, спецыяльны інтарэс Багдановіча да Пушкіна; не менш характэрны і этычны сэнс заўважаных ім радкоў Саадзі — Пуш-кіна: падвойны арэшак, спарыш. Як пад-войныя зоркі. Нават у санеце, у самой структуры яго Багдановіч убачыў тое ж самае: «спарыш», які «павінен захоўваць пад адной шкарлу-пінай два асобныя, хоць і шчыльна сцісну-тыя паміж сабой ядзерцы...» Маралыіая фі-ласофія паэта прасякае, такім чынам, і ў спецыфічную галіну формы. |