Произведения | Чалавек напрадвесніЯк і лепшыя з сімвалістаў, у першую чаргу Блок, Багдановіч нястомна шукаў шляхі пераадолення чалавечай ізалявана-сці, а ў дачыненні да ўласнай творчасці — шляхі зліцця свайго і агульнага, «асобнай песні» і «сусветнага аркестра» (словы Блока). Яшчэ ў 1908 годзе ў вершы «Мае песпі» Багдановіч з гаркотаю пісаў пра нязліт-насць, пра разлад: «Калі смутак моцна дзьме душу маю, і шкада мне дзён загубленых сваіх, я паціху песні сумныя пяю... А як родную згадаю старану... грозна песня разліваецца, грыміць...» Парады прыхільнікаў народніцкай «гра-мадзянскасці» кінуць свае песні дзеля песень аб «роднай старонцы» былі вузка-ад-набаковыя і для Багдановіча непрымаль-ныя. Адказ такім дарадчыкам — у перакла-дзеных ім на рускую мову радках украін-скага паэта В. Самійленкі: Те, что в холодных сердцах любви ни к кому не имеют, Нам говорят, что они мир весь хотят полюбить. Вот где сердец широта! В них каждому место найдется! Только я в сердце таком места не стал бы искать. А ў артыкуле пра Самійленку Багдано-віч як бы каменціруе гэтыя радкі, выказ-ваючы пры гэтым і свае ўласнае запавет-нае пераконанне, што толькі чалавек — мера і апраўданне любой агульнай справы: «Да людзей і чалавека ніколі не стамляла-ся вяртацца думка Самійленкі; даклад-ней — яна ад іх амаль не адрывалася... Ад-нак людзі не засланілі ад яго чалавека. На-адварот, ён жыве інтарэсамі чалавечай асобы, менавіта яны з'яўляюцца для яго мсркай каштоўнасці сацыяльнага укладу...» (192). Альбо вось яшчэ вершаваны ўрывак, апублікаваны пасля смерці паэта: Усплывае грамада сіфанафора — Жывых асоб жывушчая труна! Зраслася з іх, скалечаных, яна, Як з членаў, не жадаючых прастора. Дзе хто яе кіруе паміж мора, Хто — хапае здабычу ў цемні дна? Аб раўнавазе рупіцца адна, I ўсе жывуць без шчасця і без гора... Гэты ўрывак патрабуе тлумачэння. У жыцці Багдановіча быў кароткі перы-яд, калі ён захапіўся асобай і працамі біё-лага-«нігіліста» 60-х гадоў М. Д. Ножына, які спрабаваў, па словах паэта (артыкул «Н. Д. Ножйн», 1916), «устанавіць, якая грамадская сістэма найбольш забяспечвае гарманічнае развіццё асобы і якая звужае і падаўляе яе» (361). Багдановіч не разгле-дзеў вульгарна-матэрыялістычнага характа-ру росшукаў і метадаў, пры дапамозе якіх Ножын ішоў ад жыцця прасцейшых жывых арганізмаў да праблем чалавечага быцця. Як не зразумеў ён і антысацыяльнага ідэа-лізму Ножына, калі той абвясціў «анархізм-індывідуалізм» адзінай умовай «поўнага, здаровага, шчаслівага жыцця ўсіх недзялі-мых жывёльнага царства» (364). |