Произведения | Чалавек напрадвесніБагдановіч захапіўся апублікаванымі Ножыным вынікамі яго вывучэння сіфана-фор — «прасцейшых марскіх жывёл, якія зрасліся паміж сабой у адно цэлае, якое на-зываецца калоніяй (г. зн. грамадствам) сі-фанафор». Выкладаючы тэорыю Ножына, Багдановіч піша: «Тут кожная жывая асоба амаль зведзена на ступень простата органа грамадскага цэлага... Перад намі — зняве-чаныя, пакалечаныя ў інтарэсах цэлага асобы. Гэта — вынік неаднароднасці гра-мадства, якая ўзнікла на аснове падзелу працы» (362). Пра гэта ж і верш «Усплывае грамада сіфанафора...», які ў галоўным — у адмаў-ленні вульгарнага калектывізму і ўсялякага абязлічвання і «функцыянальнасці», у сцверджанні чалавека, які жадае «прасто-ра» і цэласнасці, у прызнанні несумненнага права ўсіх «рупіцца аб раўнавазе» — ака-заўся намнога шырэйшым, сацыяльна васт-рэйшым і болып дальнабачным, чым зыход-ная навуковая пасылка. Эпіграфам да аднаго верша 1911 года Багдановіч узяў радок В. Гюго: «...Прахо-дзіць, не пакінуўшы нават сваёй цені на сцяне». Падобнаму прывіднаму існаванню Багдановіч супрацьстаўляе — у тым жа вер-шы — свой ідэал чалавечага жыцця, які, не забываючы пра часовасць адведзенага кож-наму тэрміну, усё ж уключае ў сябе, у якасці галоўнай рысы, унутраную інтэнсіўнасць асобы, яе ўменне ўмяшчаць у сябе ўвесь свет: Жывеш не вечна, чалавек, Перажыві ж у момант век! Каб хвалявалася жыццё, Каб больш разгону ў ім было, Каб цераз край душы чуццё Не раз, не два пайшло. Жыві і цэльнасці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай. I ў напружэнні паўнаты Свайго шырокага жыцця Без болю ціха зайдзеш ты У краіну забыцця. (Дарэчы, заўважце: перадапошнія радкі «малююць» падкрэсленае паўзамі сапраў-ды ціхае, ціхамірнае сыходжанне, спуск — «без болю... ціха... зайдзеш... ты...». Успамінаюцца назіранні Ю. Алешы над вершам Пушкіна: «И пусть у гробового входа...» Пяць разоў запар паўтараецца «о». Нібы вы спускаецеся па прыступках у склеп. Так, так, тут — пад скляпеннямі — рэха!») . Сцвярджаючы цэласнасць і душэўную інтэнсіўнасць чалавечай асобы, Багдановіч спрачаўся з дэкадэнцкай пропаведдзю «са-мотнай (уединенной) душы». Але сярод дэ-кадэнтаў былі і такія, хто імкнуўся выда-ваць за чалавечую шырыню і цэласнасць усялякія ілжэрамантычныя і бездухоўныя падробкі пад іх. Багдановіч не згаджаўся і з імі. |