Произведения | Чалавек напрадвесніВось пачатак «Эміграцкай песні»: Есць на свеце такія бадзягі, Што ні вераць ні ў бога, ні ў чорта. Ім прыемны стракатыя сцягі Караблёў акіянскага порта. I няма ім каго тут пакінуць, Бо нікога на свеце не маюць. Усё ім роўна: ці жыць, ці загінуць,— Аднаго яны моцна жадаюць: Пабываць у краях незнаемых, Ды зазнаць там і шчасця і гора, I загінуць у хвалях салёных Белапеннага сіняга мора. Гэта — палеміка з акмеістамі, у прыват-насці з М. Гумілёвым і яго пераймальніка-мі, з іх героем — бяздомным шукальнікам прыгод, які ўвасабляў у сабе «мужны ада-мізм», «цвёрды і ясны погляд на свет». Адзін нечаканы злом сюжэта, і антыса-цыяльны, антыдэмакратычны «аптымізм» бадзяжнай рамантыкі, экзатычных сцягоў і караблёў цалкам перакрэсліваецца напа-мінкам аб жахлівых супярэчнасцях, трагіч-ным адваротным баку жыцця, у прыватна-сці жыцця нацыянальна-беларускага: Але мы — не таго мы шукаем, Не таго на чужыне нам трэба. Не рассталіся б мы з нашым краем, Каб было дзеля нас у ім хлеба. I на вулцы пад грукат, пад гоман, Дзе натоўп закруціўся рухавы, Нам маячыцца вёсачка, Неман I агні партавыя Лібавы. |