Произведения Интересные ссылки торговые складские стеллажи . Представляем Кэти Перри история жизни - в разделе биографии известных людей на Glamour.ru. | Чалавек напрадвесніРастлумачым: з порта Лібава адплывалі параходы з «жывым таварам» — беззямель-нымі беларускімі сялянамі. Некаторыя з іх траплялі нават у Конга... «Эміграцкая песня» напісана ў 1914 го-дзе. За год перад тым часопіс акмеістаў «Апалон» (1913, № 1) змясціў артикулы М. Гумілёва і С. Гарадзецкага аб асноўных прынцыпах «новай школы», сярод якіх, вя-дома, быў і прынцып «яснага погляду на свет» і такая заява: «Як адамісты, мы трохі лясныя звяры...». Сёмага сакавіка 1914 года газета «Наша ніва» надрукавала артыкул пра лес бе-ларускіх эмігрантаў: «Беларусы, на ганьбу XX стагоддзю... замянілі сабой чарнаску-рых нявольнікаў... Як тых прадавалі некалі, сілай перавозячы ў Амерыку, так цяпер ро-бяць з беларусамі». Можна дапусціць, што Багдановіч звязаў у адзінай задуме «Эміграцкай песні» два гэтых паасобных, паміж сабой ніяк не звя-заных выступлении Літаратура падпала ў гэтым творы суровай, мы б нават сказалі — па-талстоўску жорсткай праверцы жыццём, і ў яе бязлітасным святле выявіла сваю пус-тату і нікчэмнасць адна з «прыгожых» ілю- зій цэласнасці і паўнаты быцця. Для нас, чытачоў Багдановіча, «Эміграц-кая песня» вельмі цікавая і як пераканаўчы доказ пераходу паэта «з глебы псіхалагіч-най (кажучы словамі Салтыкова-Шчадры-на) на глебу грамадскую». Дакладней, як доказ таго, што гэты пераход у яго творчасці няспынна паглыбляўся, рабіўся ўсё больш «асабістым», эмацыянальным, а ў мастац-кіх адносінах усё больш уражліва-дзейсным. Мы памятаем, як пачынаў Багдановіч... «Краю мой родны! Як выкляты богам — сколькі ты зносіш нядолі!» — гэты было на-пісана з непадробна шчырай спагадай да абнядоленага народа, але ў Купалы і Ко-ласа пра гэта ж было сказана больш моцна, яскрава і непасрэдна. Аднак шлях, намеча-ны маналогам «Я хлеба ў багатых прасіў і маліў...», аказаўся для Багдановіча надзвы-чай перспектыўным ва ўсіх адносінах. Ска-заў жа ён пазней у адным з артыкулаў, раз-важаючы пра «ёмістасць» чалавечай асобы: «...каб паглыбіць сваё жыццё, каб напоўніць яго вартым чалавека зместам, неабходна выйсні з кола вузкаасабістых імкненняў, пранікнуцца інтарэсамі больш шырокага абсягу — інтарэсамі грамадскімі» (192). I вось гэты незабыўны — калектыўны і разам з тым наскрозь лірычны, прасякнуты токамі аўтарскага жывога пачуцця — вобраз мужыка-эмігранта, які з тугой успамінае на чужыне родную вёску і Неман!.. Менаві-та Неман — раку і яго, паэта, «малой радзі-мы». Мабыць, Багдановіч перадаў «земляку» і нейкую часцінку сваей тугі па Беларусь «Унылы голоси, пониче веселие трубы трубять Городеньскии...» Новы рэвалюцыйны ўздым у краіне, прадчуванне хуткай сацыяльнай буры, якая знішчыць гнілы і косны свет няпраўды і раз'яднанасці, прымусіў і Багдановіча па-новаму востра адчуць залежнасць свайго ўнутранага чалавечага жыцця ад жыцця ўсеагульнага, ад «гарызонта ўсіх людзей», ад многіх сацыяльных праблем сучаснасці. |