Произведения Интересные ссылки | Чалавек напрадвесніСледам за «Эміграцкай песняй» Багда-новіч піша «Мяжы» — верш, у якім каранная, запаветная яго тэма чалавечай адчу-жанасці і адзіноты атрымала тлумачэнне ўжо не псіхалагічна-маральнае, а мастацка-сацыялагічнае з апорай на практычны — працоўны і маральны — вопыт «нізоў». Уласнасць— паняцце, слова, якое хаця і не названа ў вершы, «вычытваецца» з кож-нага радка. Было б вельмі павучальна прасачыць, як пад уздзеяннем марксісцкай агітацыйнай лі-таратуры, бальшавіцкіх брашур і лістовак у беларускую паэзію, у яе фальклорную і апавядальна-бытавую стылістыку пранікала палітычная ці нават эканамічная фразеало-гія. Мы ўжо не кажам пра Цётку, якая была непасрэдна звязана з дзейнасцю саныял-дэмакратычных арганізацый,— многія яе вершы («Суседзям у няволі», «Хрэст на сва-боду») маглі быць прыняты за адозву або лістоўку. Але вось Купала піша пра смерць селяніна-батрака: «Пахаваем тут мы лаў-ку, што труд прадавала». Нечакана, а га-лоўнае, тэрміналагічна блізка да той літа-ратуры, што папулярызавала тэзіс пра наёмную працу пры капіталізме. Уплыў гэтай жа сацыяльна-палітычнай, «дзелавой» стылістыкі адчуваецца і ў Баг-дановіча ў «Мяжах», у тым, як тут нама-лявана прыватная уласнасць, што са злос-най натапыранасцю і варожасцю глядзіць на ўсё навокал: Кінь вокам на ўвесь абшар зямлі: Вось хату шчыльна абышлі Парканы з гострымі цвікамі, Пасыпаныя бітым шклом, Глядзі — ў прасторах за сялом Мяжамі Падзелены на нівах каласы, Ідуць канаўкі праз лясы, I стопудовыя гранічныя каменні Сярод лугоў бяскрайніх заляглі. Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі Гараць, як дзікае хаценне, На гасударстваў рубяжы. Глядзі: паўсюль мяжы. Дыхание рэвалюцыйнай пракламацыі, звернутай да самай шырокай, масавай аўдыторыі,— і ў радках пра паднявольную працу: |