Произведения | Чалавек напрадвесніПабач, што робіцца за гэтымі платамі! У надмернай працы гіне тут Галодны і абдзёрты люд, Каторы моцнымі рукамі Стварыў усе багацтвы на зямлі: Правёў ён скібы на раллі, ён рэйкі пралажыў чыгунак, Заводаў коміны падняў у выш нябёс, А сам даўно сляпы ад слёз I ўжо забыўся аб ратунак. Не трэба быць асабліва праніклівым чы-тачом, каб пачуць у гэтых вершах выразны водгук Някрасава, аўтара «Железной дороги», у якой, дарэчы, быў створаны трагіч-ны вобраз беларуса-сезонніка: «Видишь, стоит, изможден лихорадкою, высокорослый, больной белорус...» Але прачытайце «Мяжы» болын уважлі-ва, прыслухайцеся да гучання іх разнастоп-ных ямбаў, звярніце ўвагу, як чаргуюцца ў іх загадная і апавядальная інтанацыі,— і вы абавязкова пачуеце тут, апроч Някрасава, яшчэ і Пушкіна. Пушкіна агітацыйна-дзе-кабрысцкіх вершаў, Пушкіна «Вёскі», чый гнеўны антыфеадальны, антыпрыгонніцкі пафас праз сто год адгукнуўся — і ў вельмі блізкіх рытміка-сінтаксічных формах пра-моўніцкага верша — у антыбуржуазным, ан-тыўласніцкім пафасе маладога беларускага паэта. I наўрад ці будзе нацяжкай, калі мы ска-жам, што і пушкінскае, асветніцкай філа-софіяй выхаванае ў ім супрацьстаўленне «чалавечага» і «рабскага» («Друг человечества печально замечает везде невежества убийственный позор») па-свойму адгукну-лася ў Багдановічавых «Мяжах», дзе узаконены пры капіталізме парадак рэчаў асэн-соўваецца як варожы чалавеку, усёй чала-вечай існасці і прыродзе: Нязмерны вольныя прасторы Святой зямлі,— а чалавек Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век, Хаваўся ў іх, як ліс у норы, I жыў пужліва сам — адзін, Дрыжачы, як лісцё асін, Зласлівы, бессардэчны, хцівы, Такі здрадлівы, Для ўсіх чужы, зусім чужы. Вакол яго — платы, мяжы. Нялёгкімі, няпростымі былі шляхі Баг-дановіча-лірыка. Памятаеце ў Брусава пра дух адзіноты? «Он вечно здесь, над той же бездной: упасть в соседнюю — нельзя!..» Складанасць задачы, якая паўставала перад Багдановічам, як і перад іншымі паэ-тамі крызіснай, пераходнай эпохі, заключа-лася ў тым, каб усім выпакутаваным вопы-там розуму і сэрца, радасцей і засмучэнняў абвергнуць думку пра адзіноту як пра не-пазбежны лес сучаснага чалавека. Знайсці самы кароткі шлях да «суседніх» лёсаў. «Дабрацца да людзей», як пра гэта марыў беларускі селянін з верша «Па ляду, у глу-хім бары», застацца з імі і ў іх. |