Чалавек напрадвесніНе думайце, што «парнаснікі» не бачылі і не адчувалі ўсёй багатай красы нашай зя-мелькі з яе горамі, далінамі, рэчкамі і ля-самі. Але што мы маглі казаць, калі большая палавіна гэтага прыроднага багацця, гэтай неапетай красы была і ёсць не наша... Не да пацераў, калі хата гарыць. Такім вось парадкам не магла не зла-жыцца трохі, можа, і залішне наракаючая на цяжкую людскую долю, наша сучасная песня; але яна вечна такой не будзе, як і народ жывы вечна не будзе спаць мёртвым сном». Максім Багдановіч прыняў удзел у дыс-кусіі не прама, а ўскосна: сярод вершаў, якія павінны былі даказаць згубнасць кі-рунку, абранага «парнаснікамі», Ю. Вера-шчака цытаваў і радкі Багдановіча: «Краю мой родны! Як выкляты богам...» Такая «пасіўнасць» Багдановіча ў вель-мі важнай дыскусіі не заўсёды задавальняе некаторых сучасных даследчыкаў, і яны па-чынаюць сілком «уцягваць» паэта ў спрэч-ку. На якой падставе? У 1913 годзе Багдановіч напісаў вытры-маны ў стылі класічнай эпісталы верш «Ліст...», адрасаваны аўтару артыкула «Сплачвайце доўг». У «Лісце...» Багдановіч супрацьстаўляе стыхійна-інтуітыўнаму мо-манту ў мастацтве момант «свядомасці» і працы. 3 гэтай мэтай ён «рэабілітуе» Салье-ры, вылучыўшы з усіх рыс і якасцей, якія надаў гэтаму вобразу Пушкін, толькі адну: Сальеры ў творчасці ўсё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць, Абдумаць спосабы, і матэр'ял, і мэту, I горача любіў сваю свядомасць гэту. У творчасці яго раптоўнага няма: Аснова да яе — спакойная дума.
Даследчыкі, што абавязкова хочуць зра-біць Багдановіча актыўным удзельнікам дыскусіі ў «Нашай ніве», разважаюць пры-кладна так: Ластоўскі-Верашчака («Ліст...» жа не выпадкова адрасаваны яму!)—не-прымірымы праціўнік грамадзянскасці ў паэзіі; антыграмадзянскасць — адна з ас-ноўных прыкмет мадэрнізму; мадэрністы — прыхільнікі ірацыянальнага, падсвядомага, а вось Багдановіч... I пачынае віцца тая ж вяровачка, толькі з другога канна: свядо-маснь творчага працэсу — антымадэрнізм — сацыяльная накіраванасць... Аднак ці так ужо бездакорна тоесны прыведзены тут ланцужок вызначэнняў? ЦІ заўсёды інтуіныя — адзнака дэкадансу, а разлік і абдуманасць — прывілеі мастацтва перадавога і рэалістычнага? Ю. Тынянаў пі-саў пра Брусава-сімваліста: «Гэта як бы рацыяналізм цьмянага», «сіметрычная свя-домасць цьмянага», «жах геаметра». I на-адварот, Купала, той самы Купала, што так рашуча адстойваў прынцыпы народнасці і рэалізму ў паэзіі,— хіба мала ў яго «рап-тоўнага», інтуітыўнага! |