Произведения Интересные ссылки | Чалавек напрадвесніПаміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ужо колькі тысяч год стаіць магіла: У гаршку насення жменю там знайшлі. Хоць зернейкі засохшыя былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі. Вось сімвал твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца. Прыведзены «Санет» (1911) абагульняе лес народа, што вякамі рвецца да святла і свабоды. Але ў «Санеце» ёсць і празрыстыя алюзіі, намёкі на тое, што было для чытача памятным учарашнім ці нават сённяшнім днём. «Зварушаны нарэшце дух народны» — ці не 1905 год маецца тут на ўвазе? А вера, што тэты дух «бясплодна не засне»,— ці тэта не водгук на вельмі канкрэт-ныя абставіны паслярэвалюцыйнай рэакцыі? Мы хочам сказаць, што ў аснове палі-тычнай надзённасці Багдановіча — амаль заўсёды маральнае і прыгожае, як уласці-васці народнага духу, як абяцанне і зарука іншай, лепшай будучыні. I нават той верш, дзе найбольш акрэслена і выразна выяўле-ны чаканне каранных змен, прага радыкаль-нага абнаўлення, цалкам пабудаваны на вобразах, на жаль, не заўсёды пазначаных асобай свежасцю і навізной, але, як правіла, з адценнем прыгожага, ідэальнага: Устань, навальніца, мкні нанова, Узвый, вецер, з ёю заадно! У віхры ўляціць палова, Пакіне чыстае зярно. Удар, цыклон, удар на мора, Цалуй яго ў глухое дно, Усплясні ваду — і перлаў горы На бераг выкіне яно. Вера паэта ў лепшую будучыню пад-трымлівалася ў ім яшчэ і памяццю аб вынослівасці і сіле продкаў, якія з веку ў век змагаліся з хаосам неразумнай прыроды, прабіваліся скрозь «абшары лясоў», «по-куль сонца здалела ўсё... асвяціць». 3 гэтых дзедаў суворых прыклад нам бы ўзяць — Не хіліцца з бяды, не пужацца агня, Бо мы толькі тады дачакаема дня, Калі нас не здалее змаганне злякаць. |