Произведения | Чалавек напрадвесні(Касцёл св. Анны — і Аня, дзяўчына, што «звонка хрумчыць сняжком, ідучы мне насустрач...». У Багдановіча гэта здаралася: якая-небудзь цалкам лірычная падрабяз-насць раптам адгукнецца рэхам у самым нечаканым месцы і ў зусім, здавалася б, не-падобным кантэксце.) Архітэктура Вільні выклікала да жыцця лірычны верш на традыцыйную для Багда-новіча тэму пераадолення гаркоты і незда-роўя. Вільня геральдычная дала «Пагоню» — адзін з самых тэмпераментных і драматичных твораў паэта. У аўтографе верша ёсць тлумачэнне аўтара: «У старой Вілыіі на муру Гострай Брамы высечаны герб мястовы — ваякі на імкнучых конях. Гэты герб Вільня атрымала яшчэ за часы Вялі-кага княства Літоўскага, і завецца ён «ЛІ-тоўскай пагоняй». «Пагоня» — не подпіс да герба, а зусім новае пераасэнсаванне яго сюжэта адпавед-на ўнутраным мэтам Багдановіча як паэта нацыянальна-патрыятычнага... Верш поўны жыцця, выяўленага надзвы-чай інтэнсіўна і ярка, гэтым ён перш за ўсё і бярэ «за жывое». Прыводзім яго поўна-сцю — чаканная завершанасць кампазіцыі і гучання робіць немагчымым якія-небудзь выняткі. Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах,— Успомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях, У белай пене праносяцца коні,— Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню спяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды?.. Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябс, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць... Маці родная, Маці-Краіна! Не усцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За цябе яму ўмерці дазволь!.. Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далека грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. |