Произведения Интересные ссылки Заказать печатную продукцию - листовки печать. Напечатаем листовку качественно. . палатки кемпинговые | Чалавек напрадвесніАднак у Пецярбург Максім не паехаў, а, як на тым настойваў бацька, паступіў у Яраслаўскі юрыдычны ліцэй. «Такім чы-нам яму прыйшлося ахвяраваць сваім пры-званнем дзеля брата, бо Адам Ягоравіч лі-чыў, што Лёве неабходна вучыцца ў Ма-скоўскім універсітэце — у яго ж такія матэматычныя здольнасці!.. Так Адам Яго-равіч не выканаў свайго дэвіза: «Я не пе-рашкаджаў сваім дзецям быць чым яны хо-чуць» 8. У кароткім прамежку часу паміж гімна-зіяй і ліцэем у жыцці Багдановіча адбыла-ся падзея, якая нечакана сагрэла і ўсце-шыла яго, глыбока засмучанага сваім вы-мушаным адрачэннем ад будучыні, да якой імкнуўся ўсёй душой: летам 1911 года ён наведаў Вільню, цэнтр тагачаснага «беларускага адраджэння» і правёў там больш за два месяцы. Спачатку ў самім горадзе, по-тым на хутары дзесыіі паміж Вілейкай і Мінскам. «Далёкая загадкавая радзіма» (словы бацькі) упершыню з'явілася Максі-му ва ўсёй рэальнасці народнага побыту, ва ўсёй нягучнай і сумнай сваёй красе.
Вайна 1914 года і тыя нечуваныя бед-ствы, якія яна прынесла Беларусі, канчат-кова сцвердзілі Максіма ў яго рашэнні па-кінуць Волгу і назаўсёды перабрацца на ра-дзіму. Восенню 1916 года, разлічыўшыся з нямілай і нуднай юрыспрудэнцыяй, сяк-так скончыўшы ліцэй, Багдановіч прыязджае ў перапоўнены бежанцамі, устрывожаны Мінск, дзе ўладкоўваецца на службу ў губернскую харчовую камісію. Адначасна ён — актыўны дзеяч Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. Часта выступае перад моладдзю, задумвае хрэстаматыю для пачатковай школы, многа піша. Але пагібельная хвароба, якая ўвагна-ла ў магілу яго маці і старэйшага ^рата, прымушае кшуць усе — планы, справы, сяб-роў: у лютым 1917 года Багдановіч едзе (як напачатку меркавалася, на два месяцы) у Ялту. «Прыйшоў ён,— расказвала Адаму Яго-равічу гаспадыня апошняй кватэры Максі-ма,— стомлены і змучаны... Сеў на крэсла: «Нікуды больш не пайду...» Выходзіў увесь час, злёг за тыдзень да смерці, калі пайшла кроў горлам... За некалькі дзён да смерці папрасіў купіць яму суніц... Пакаштаваў — і больш нічога не еў». Памёр ён на досвітку 12 (25 па н. ст.) мая 1917 года, і рукі чужых людзей, якія пахавалі яго тут жа, на Ауткінскіх могіл-ках, непадалёк ад дачы Чэхава, напісалі на магільным крыжы: «Студэнт Максім Ада-мавіч Багдановіч». |