Произведения | Чалавек напрадвесніВернемся, аднак, да зыходнага пункта нашага расказа пра «Пагоню». Як і многія іншыя творы Багдановіча, верш узнік з асаблівай і, яшчэ раз паўторым, зусім но-вай на той час для беларускай літаратуры мастакоўскай цікавасці да сумежных галін мастацтва. 3 цікавасці, якая ў большасці выпадкаў (і ў выпадку з «Пагоняй» такса-ма) служыла паэту штуршком для рэаліза-цыі самастойнай, сваім вопытам, сваёй рэ-чаіснасцю народжанай думкі-перажывання. «Касцёл св. Анны» — традыцыйна-спавя-дальная лірыка; «Пагоня» — публіцыстыка, пропаведзь. А вось яшчэ нізка «Мадонны», якая аб'ядноўвае дзве невялікія паэмы — «У вёсцы» і «Вераніка»,—дзе ідэальная гарманічнасць і прыгажосць бессмяротнага шэдэўра Рафаэля «прыкладзены» да лірыч-най рэальнасці самога паэта і да той рэаль-насці народнага быту, з якой паэт сутык-нуўся пад час свайго нядоўгага наведвання Беларусь «Всраніка» — лірычнае апавяданне аб перажытым даўно, у маленстве, але што мела працяг пазней, у юнацкія гады... «Ціхі старасвецкі дом» суседа пана Забелы, бес-клапотныя гульні, галубы, што «ў вышы-ню... шыбалі, як чысты снег, кружылі там і падалі на дахі к нам...». I рамантызаваны, пазбаўлены індывідуальна-характэрных рыс вобраз суседавай дачкі Веранікі: I забывала Вераніка Між зёлак з кніжкай аба ўсём, А ўзгляне — сад кіпіць жыццём: Над ёю куст шыпшыны дзікай, Бруяе блізка сонны шмель, I горка пахне тонкі хмель.
Вартасці «Веранікі» — у адкрыццях не столькі псіхалагічных, колькі мастацкіх і маляўнічых. «Тонкі хмель», што «горка пахне», «пена цвятоў», «цяністы сад», нізкі плот, які патанае ў маках, спакой і чароў-насць восеньскай лістоты,— усе гэтыя падрабязнасці, выконваючы сваю непасрэд-ную маляўнічую задачу ў вершы, падпарад-коўваліся яшчэ і агульнай мэце паэта да-казаць, што беларускае слова здатна не толькі пластычна ўзнаўляць свет, але і пе-радаваць амаль няўлоўныя паўтоны і ад-ценні. I не толькі ў вершаваным апавяданні «Вераніка», але і ў іншых вершах Багдановіча, галоўным чынам у тых, што нарадзі-ліся з уражанняў паездкі на радзіму, мы бачым тое ж імкненне да каларыстычнай дэталі, да ігры светаценю, да рэльефнасці апісанняў. |