Произведения | Чалавек напрадвесніКалісьці летняю рабочаю парой Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, I аж счарнелася салома стрэх гнілых... Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах! Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах Ен, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі, Да нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі. I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей 3 трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй... Жанравая сцэна ў традыцыях дэмакра-тычнай рускай паэзіі (Пушкін, Някрасаў) і рускага рэалістычнага жывапісу. Калі б не александрыйскі верш, якім напісаны гэты ўрывак, і якога, дарэчы, не ведала бела-руская паэзія да Багдановіча, дык гэтыя радкі можна было б прыняць за якое-не-будзь апісанне Коласа — буйнейшага ў на-шай паэзіі майстра бытавога, няспешнага сюжэтнага апавядання. Але тое, што ідзе далей, ніхто з беларускіх паэтаў напісаць не мог — толькі Багдановіч, адзін Багдано-віч, з яго заўсёдным імкненнем угледзець за рэальнасцю штодзённага жыцця яе дру-гі — ідэальны — план: ...I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі, Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася і, слёзкі Сціраючы яму, штось пачала казаць, Каб заспакоіць плач — зусім як быццам маць, I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны, Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою. Такімі творамі, як «У вёсцы» Багданові-ча, маладая беларуская літаратура аб'ек-тыўна ўключалася ў эстэтычную дыскусію пра рэалістычнае і ідэальнае, пра галанд-цаў і Рафаэля, якая на працягу дзесяцігод-дзяў, пачынаючы з Бялінскага і канчаючы Рэпіным і Крамскім, хвалявала перадавую мастацкую думку ў Расіі. |