Произведения Интересные ссылки | Чалавек напрадвесніУ сваім разуменні дылемы [«Рэмбрант ці Рафаэль?» — Ю. К.] Багдановіч далёкі ад аднабаковага «альбо-альбо», што звычайна мае на ўвазе перавагу аднаго з бакоў і рашучае адмаўленне другога. Ідэальнара-фаэлеўскае ўзнікае ў Багдановіча як нату-ральнае выяўленне схаваных у народным побыце і традыцыях пачаткаў прыгожага. Ды і адносіны Багдановіча да Рафаэля ма-юць нейкую новую і рэалістычную па сваёй сутнасці якасць. Творы вялікага італьянскага мастака для Багдановіча — увасабленне не той красы, што існуе самастойна і незалежна, а той, якая ўмее стань вышэй і шырэй за самую сябе, умее няспынна ўзбагачацца за кошт зямных маральных каштоўнасцей, нават калі яны толькі ўгадваюцца ў вясковай «дзяўчынцы ўпэцканай, і хілай, і худой...». Багдановіч не ўпрыгожваў цяжкае паў-сядзённае існаванне народа, ён шукаў і зна'-ходзіў у ім тыя задаткі, якія мелі развіцца пры больш разумным і справядлівым ладзе жыцця. Ён знаходзіў гэтыя задаткі і ў далё-кім мінулым свайго народа, у традыцыях яго нацыянальнай культуры, у яе цудоўных начатках, якія, не атрымалі, аднак, насля-доўнага гістарычпага развіцця. Той самы буржуазны «эстэт» з «Нашаі'і нівы», які патрабаваў ад беларускай паэзіі, каб яна вучыла «бачыць каля сябе красу», а не Янку на вузкім шнурочку зямлі, не менш энергічна настойваў, каб «парнаснікі» часцей і больш пісалі пра мінулае. Гэтае мінулае ўяўлялася «эстэту» царствам нацыянальнай згоды і сацыяльнай гармоніі. Некаторыя белетрысты «Нашай нівы» да-поўнілі ідылічную карціну рысамі ваяўнічай велічы, якой ніколі не дазволіў бы сабе га-нарыцца сапраўдны інтэлігент-дэмакрат, тым больш што такая веліч — выдумка: «I на нашай зямлі спакон веку нашы дзяды-прадзеды жылі, якія не раз грэкамі, немцам!, рымлянамі патрасалі...» 30. Янка Купала, ідыёлаг прыгнечаных ся-лянскіх мае, паэт-рэвалюцыянер, якому, па-водле слоў А. Луначарскага, не быў уласці-вы ні найменшы цень імперыялізму, ні най-меншы водгук... «хцівага нацыяналізму мя-шчанства...» 31, і тут, у пытанні аб гісторыі беларускага народа, выступіў разбуральні-кам усялякіх легенд і ілюзій. ён пісаў, ад-казваючы Ю. Верашчаку: «Мінуўшчыну ўспамінаць — гэта ўспамінаць паншчыну». I ў вершах: «Цяжка, горка мы жылі год ад году, век ад веку». У 1912 годзе Максім Багдановіч напісаў і часткова надрукаваў у «Нашай ніве» нізку «Старая Беларусь». Ключавым вершам нізкі нам уяўляюцца «Слуцкія ткачыхі» — адзін з найболыд вядомых твораў паэта, яго не-сумненны шэдэўр. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, ўзяты Ткаць залатыя паясы. I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна,— I думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі; Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыўшыся, рука Заміж персідскага ўзора Цвяток радзімы васілька. |