Произведения Интересные ссылки | Чалавек напрадвесніБагдановіч — першы беларускі пазт, якому ўдалося стварыць цалкам рэалістыч-ны вобраз часу, цэласную карціну аддале-най эпохі ва ўсёй канкрэтнай прадметнасці яе асаблівасцей і прыкмет. Toe, што амаль адначасна з Багданові-чам пісаў «гісторык» Купала, аўтар такіх паэм, як «Магіла льва» і «Курган», было глыбокім па рэвалюцыйнаму пафасу, па на-палу пачуццяў амаль тытанічных, па сіле канфлікту паміж класава варожымі стана-Mi. Але ў гэтым было мала гісторыі, зразу-метай як рэальная дадзенасць, як самару-хомы і замкнёны ў сваіх жа межах момант развіцця. Рамантычнае захапленне і тэмпе-рамент Купалы рашуча «змывалі» ўсё, што магло б заманаваць намаляваныя ім карці-ны за пэўным культурна-псіхалагічным кан-тэкстам часу. Купалаў гусляр, які ўступіў у пагібельнае для сябе адзінаборства з князем, купалаў разбойнік, які помсціць усяму і ўсім за зганьбаванае феадалам-баярынам каханне не патрабавалі ад паэта: «Спыні імгненне!» Яны не патрабавалі таксама і дакладна ўзноўленага асяроддзя, яны — героі легенды і таму выключныя і пазааса-бістыя. А цяпер перачытаем верш Багдановіча «Перапісчык». Ца чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Устаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку; усякімі цвятамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў I птах нявіданых, спляценнем завіткоў Ен пакрашае скрозь — даволі ёсць знароўкі — Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі I загалоўкі ўсе,— няма куды спяшыць! Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае аконца, I круціцца у іх прыгожы лёгкі пыл; Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі У небе ластаўкі шыбаюць над крыжамі, Як жар гарашчымі, а тут, каля акна, Малінаўка пяе і стукае жаўна. I зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Няяркім серабром; нячутна дзень праходзіць; Ужо хутка будзе ноч, і першая гвязда Благаславіць канец прыгожага труда. |