Произведения Интересные ссылки Бесплатные мастер-классы по мылу: формы для мыла. Мыльная основа, ингредиенты оптом. . Ювелирная выставка в Москве: шкатулки для драгоценностей. Красивые подарочные шкатулки. | Чалавек напрадвесніТут далёкае мінулае — жыццё. Трапят-кое, жывое, нявыдуманае жыццё. Мы ба-чым і адчуваем яго, мы дыхаем яго павет-рам, і ўсё гэта неад'емна наша: і сонца, што свеціць праз вузкае акенца келлі, і бліску-чыя царкоўныя купалы, і ластаўка, і малі-наўка, і жаўна. А кроўна нашым усё гэта магло стаць толькі дзякуючы таму, што ва ўсю гэту ча-роўнасць ціхага, спакойна размеранага жыцця да нас і дзеля нас ужыўся мастак з фантазіяй, з сэрцам, з дакладным ведан-нем людзей, побыту, культуры мінулай, да-лёкай эпохі. ён, Багдановіч, увесь там, увесь адтуль. ён, мабыць, самога сябе ўявіў на месцы та-го перапісчыка, што схіліўся над чыстым аркушам «прад вузенькім акном». I не проста жыццё ў тым, пра што расказвае паэт, але і адкрыццё жыцця, захапленне ім. Дзі-ва што, перад намі ж XVI стагоддзе! Адра-джэнне з яго пільнай цікавасцю да прыроды, да зямнога свету, як бы нанова адкрытага для чалавека, які толькі нядаўна вырваўся з палону рэлігійнай схаластыкі. Перапісчык Багдановіча — «краёвае», «перыферыйнае» дзіця Адраджэння, і справа яго радасная, як вясёлая малінаўка над белай царквою, як першая зорка, што бла-слаўляе «прыгожы труд». «Перапісчыку» папярэднічае ў кнізе «Вя-нок» блізкі яму па думцы і стылю верш пра летапісца, які ў манастыры «чацвёрты піша год» летапіс «пра долю Магілёва», пра «добрыя яго і кепскія дзяла». Звернем увагу на такую рэнесансную падрабязнасць псіха-логіі беларускага летапісца XVI стагоддзя: жывучы і працуючы ў манастырскім пу-стэльніцтве, ён думкай сягае ў агромністы свет, ён бачыць мора за даляглядам, караб-лі, што гінуць у марскіх бяздоннях; пра ле-тапіс і пра нашчадкаў, якія будуць яго чы-таць, ён гаворыць словамі, поўнымі «нетутэйшай» рамантыкі вандраванняў і смяртэльнай рызыкі:
Так мора сіняе прымчыць да нас вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой, Усю ў дробных ракаўках і ў ціне. Не замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала. Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб'юць, I, як трапляецца, быць мо ў ёй знайдуць Ліста. Па звычаю марскому гэтак весці Нам, утапаючы, шлюць людзі. У моры гдзесьці Загінулі яны, і, можа, соткі год 3 тых часаў працяклі, і згінуў іх народ, I ўсё змянілася, і ўжо пра іх забылі. Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі! Мы яшчэ вернемся да гэтай горкай зда-гадкі: «...можа... згінуў іх народ», пастара-емся зразумець, адкуль яна ў Багдановіча, у вершах аб гістарычнай пары ўздыму бе-ларускай нацыянальнай культуры. А пакуль яшчэ раз паўторым самі сабе гэтыя пра-пахлыя смалой і ветрам радкі, такія, зда-валася б, незвычайныя ў вуснах беларускага летапісца-пустэльніка... |