Произведения | Чалавек напрадвесніСуровы, светлы і разам з тым складаны, пераходны час! Складанасць і супярэчлі-васць эпохі — і ў такім цудоўным вершы, як «Агата», што не ўвайшоў у «Старую Беларусь» (ён быў напісаны пазней), але гор-нецца да гэтай нізкі і гістарычным матэ-рыялам, і сродкамі і метадамі яго асэнса-вання: Помню — йшла я да ратушы хутка Паглядзець, як гараць ведзьмакі, Толькі чую — гукае Марутка: «Бач, Агата, красунчык які!» У задуменні, маруднай хадою, Увабраны ў шалом залаты, Ехаў ён на кані саматою, А прыгожы,— як Юры святы... Ах, чаму я, нашто змарнавала Так свае маладыя гады,— Ах, чаму я, нашто не спытала, Хто ён гэткі, і едзе куды! Толькі б зведаць — і з воску фігуру Я найменнем яго ахрышчу. Выйду ноччу на поле у буру I закляцце свае нашапчу. I праз свіст, праз гудзенне вятрыска, Цераз шум прыдарожных ракіт Я пачую так блізка, так блізка Гук знаёмы ад конскіх капыт. Не забыць мне, што спасение трачу, Што душу варажбою гублю, Але знаю — яго я пабачу I нарэшце скажу, як люблю. Верш пабудаваны на вельмі вострым канфлікце. Прысвечаны каханню, ён пачы-наецца радкамі пра з'яву жорсткую і фанатичную: пра вогнішчы каля ратушы, на якіх паляць «ведзьмакоў». |