Произведения | Чалавек напрадвесніI далей — пра дзяўчыну, пра Кацярыну, паказаную скупа, але з той паўнатой аўтар-скага лірычнага стаўлення да чалавека, якое ў самім сабе, без дапамогі «вонкавых» сродкаў, ва ўсякім разе ашчадна і строга іх адбіраючы, знаходзіць патрэбныя таны і фарбы для героя і сцэны ў цэлым: У белай вопратцы яна стаіць, Нахіліла смуглую галоўку, I чуваць, як сэрца праз шнуроўку Часта б'ецца. А стары млынар Тройчы брызнуў ёй вадой на твар I, уставіўшы на хвалі вочы, Прыглушоным голасам шапоча... Пасля таго як замова ўжо прашапта-на,— два заключныя радкі, якія цудоўна даюць адчуць празаічна-жыццёвую аснову гэтай сустрэчы, што ўся на мяжы ўмоўна-фальклорных і рэальна-бытавых уяўленняў: «I падносіць млынару дзяўчына яйкі ў рэ-шаце і палатніну». Верш «Ціхі вечар; знікнула спякота...» здаецца нам дасканалым па той поўнай на-туральнасці, з якой ён, не будучы гістарыч-ным у простым значэнні гэтага слова, нясе адчуванне часу, адзначанага сутыкненнем спакавечнага, цэласна-наіўнага народнага погляду на свет з дзелавым «інтарэсам», які знутры падмывае гэтую першапачатковую цэласнасць. 3 якой свабодай даносіць ён думку аб распадзе ранейшых жыццёвых су-вязей і нараджэнні новых, іншых: млын ужо даўно «спарахнеў», «ледзь не разваліўся», але варажба прыносіць прыбытак яго гас-падару, а заключны жэст Кацярыны — яшчэ не плата, хутчэй удзячнасць і падарунак... Такая старая Беларусь Багдановіча: прыгонныя ткачыхі, пад прымусам узятыя ў панскі двор, перапісчык, схілены над ску-раным лістом, летапісец у манастыры, млынар і Кацярына, Агата, «ведзьмакі», статны рыцар у шаломе. I яшчэ Скарына. Перад усім Францыск Скарына «из славного града Полоцка», які атрымаў у Падуанскім універсітэце ў 1512 годзе званне «доктар лекарскіх на-вук», у 1517—1520 гадах выдаў у Празе пе-раклады ўсіх, за выключэннем двух, біблей-скіх кніг, а ў 1525 годзе ў Вільні «Апоста-ла» — першую друкаваную кнігу ў Беларусь Скарына — цэнтральная фігура беларус-кага Адраджэння. Пра яго — верш «Безнадзейнасць», ка-роткі, але вельмі неабходны для разумения ўсёй нізкі «Старая Беларусь»: Скарына, доктар лекарскіх навук, У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры. Яны спрыяюць! Час! 3 рухавых рук Скарыны п'е адвар пан земскі пісар хворы, I ўраз пабачыў ён, што ізумруд У пярсцёнку залатым на пальцы штось імгліцца, Што бляску ў ім няма... I з болем тут Ён зразумеў, што ўжо к жыццю не вараціцца. |