Произведения Интересные ссылки Виртуальная карта visa virtual за webmoney яндекс деньги. . Весовые Измерительные Системы - аналитические весы cas | Чалавек напрадвесніI летапісец, і перапісчык, і Скарына цал-кам належаць свайму часу, рэчаіснасці, здатнай да аб'ектыўна-рэалістычнага сама-праяўлення і самаразвіцця. Падвіжніцкая, ціхая праца летапісца па-казана Багдановічам у яго ж, летапісца, уласным успрыманні. У гэтай працы на-тхненне, спакой, стомленасць і, галоўнае, пачуццё абавязку перад нашчадкамі, пачуццё непарушнага адзінства з тымі, каму гэта праца спатрэбіцца, каб не распалася сувязь пакаленняў і часоў у іх, нашчадкаў, уяўленнях аб радзіме: ...Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак. I бачанаму ім — ён годны веры сведак. Што тут чынілася у даўныя гады, Што думалі, аб чым спрачаліся тады, За што змагаліся, як баранілі веру,— Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу! А далей, разважаючы пра свой летапіс, летапісец параўноўвае яго, як мы ўжо ведаем, з весткай аб тых, хто пацярпелі карабле-крушэнне на моры: «Загінулі яны, і, можа, соткі год з тых часаў працяклі, і згінуў іх народ...» Гэта — надзвычай важнае месца ў «Старой Беларусі», якое надае ўсёй нізцы адцен-не драматычнай напружанасці і трывогі. Дарэчы, адценне гэтае, як і ўсё астатняе ў нізцы, можа быць вытлумачана гісторыяй і рэальным «ладам душы» тых, хто таксама, як і Скарына, яго папярэднікі і вучні, нёс у сабе адчуванне часу. Спецыфічна «белару-скага» часу. Нельга забываць, што ўсіх гэ-тых энтузіястаў беларускай народнай культуры, якія сцвярджалі права свайго народа на самабытнае развіццё і нацыянальна-культурнае самавызначэнне, ніколі не пакі-дала адчуванне небяспекі, якая чакала іх патрыятычныя пачынанні з многіх бакоў, і перш за ўсё з боку шляхецка-каталіцкай экспансіі на чале з езуітамі. Ведаючы гэта, памятаючы пра гэта, хіба можна ўзяць пад сумнепне глыбокую апраўданасць тых трывог, якія, па волі паэта, выказвае ў «Старой Беларусі» летапісец? «...I, можа... згінуў іх народ...» — разва-жае беларускі Пімен-летапісец. I ўяўляе сябе рыбаком у будучых стагоддзях, да яко-га прыплыла «...аблітая смалой, уся ў дробных ракаўках і ціне» бутэлька з пісьмом ад першаадкрывальнікаў, якія «ў моры дзесьці загінулі». Максім Багдановіч, які разглядае ў ві-ленскім Музеі беларускіх старажытнасцей слуцкія паясы і старадаўнюю кнігу, не-чым — жэстам, голасам і інтанацыяй па-чцівай павагі — няўлоўна нагадвае таго рыбака: Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай, Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў... |