Произведения Интересные ссылки Химчистка на Avito: химчистки в киеве. Сеть химчисток-прачечных ДИАНА. . Порталы про сигнализаторы загазованности. Сигнализаторы загазованности - объявление. | Чалавек напрадвесніУжыўшы характэрную для народнай пес-Hi форму псіхалагічнага паралелізму, паэт перайначыў яе — на першае месца паставіў чалавечае, а прыроднае — на другое: спа-чатку дзяўчына ў слязах, потым шыпшына ў расе 39. Дзявочае, мацярынскае, чалавечае наогул у Багдановіча ні да чаго не «пад-вёрствалася», нават да асвечанага стагод- 39 На гэту асаблівасць верша «Уся ў слязах, дзяў-чына...» указаў М. Грынчык у кн. «М. Багдановіч і народная паэзія» (Мн., 1963). дзя і асвстленага своеасаблівай прывабна-спю канона народнай пссні. Багдановіч падпарадкоўваў народную песню ійдывідуалыіа-псіхалагічным мэтам. Той жа прыём паралслізму, характэрныя песенпыя зачыны, тыповыя для фальклору звароты чалавека да ветру буйнага, да птушкі дапасоўваліся паэтам да ўласнага лушэўнага стану, рабіліся сродкамі яго рас-крыцця. Верш, пачаты зусім традыцыйна: «Не кувай ты, шэрая зязюля, сумным гукам у бары...» заканчваўся радкамі наскрозь сваімі, асабістымі: «Кажа, што нядоўга па-жыву я, што загіну без пары...» Нельга сказаць, што, ідучы такім шляхам, Багдановіч заўсёды дасягаў безумоў-нага поспеху. Біяграфічны матэрыял такой «выбухавай» сілы, такой непаўторнай афар-боўкі, як у яго, наўрад ці мог уступіць у арганічнае ўзаемадзеянне з надта агульнай па самой натуры «знешняй» формай, і ў вышку стваралася ўражанне недастатковай жыццёвасці такога роду спалучэнняў. Стваралася ўражанне, што песня з яе гранічнай адкрытасцю ўсім не надта ахвотна ўбірае ў сябе боль-кручыну аднаго. Багдановічу яшчэ трэба было знайсці тую ўнутраную адпаведнасць, тую агульную для сябе і для ўсіх адзіную меру ацэнак, пачуццяў і поглядаў, пры якіх народнае, ка-лектыўнае са сферы, што падтрымлівае асо-бу паэта, стымулюе яго пошукі праўды і прыгажосці, ператварылася б у адзіна вар-тую і магчымую сферу ажыццяўлення ўсяго лепшага, творчага і гуманнага ў чалавсчай прыродзе паэта. I Багдановіч прыйшоў да гэтай адпавед-насці, да гэтай меры, распачаўшы ў 1914— 1916 гадах новы—пасля «Зачарованага царства» і «Згукаў бацькаўшчыны» — і больш арганічны «заход» да фальклору, да народнай песні і падання. Вынікам новага звароту Багдановіча да народнай творчасці з'явіліся паэтычныя нізкі «На ціхім Дунаі» і «Вершы беларуска-га складу». У тым, што абедзве гэтыя нізкі былі на-пісаны ў гады сусветнай вайны, ёсць бяс-спрэчная заканамерпасць, якую, дарэчы, падкрэсліў сам паэт, пачаўшы сваё тэарэ-тычнае выступление ў абарону фальклору — артыкул «Забыты шлях» (1915)—словамі не пра вершы і не пра народную песню, а пра вайну: «Цяжкі ўдар приняла на сябе наша краіна: на яе абшарах сышліся міль-ённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібеець, не тысячы, а соткі тысяч людзей павінны кідаць усё сваё ды ісці па нязмераным дарогам далей, а куды — немаведама; ісці, не знаходзячы прытулку, не маючы скарынкі хлеба, паміраючы і ад голаду і ад пошасцяў, не ведаючы, якую даць сабе раду» (166). |