Произведения | Чалавек напрадвесніБагдановіч выкарыстаў беларускі фаль-клорны варыянт біблейскага міфа пра ўся-светны патоп і пра Ноеў каўчэг: у «Бела-рускім зборніку» Е. Р. Раманава (Віцебск, 1891), сярод «касмаганічных і культурных» казак, ён прачытаў празаічны сказ «Стра-цім-птушка» і захапіўся ім. Але, перанёс-шы фальклорны вобраз у паэму, паэт пера-асэнсаваў яго: дабрыня і самаахвярнасць Страціма ў фальклоры пасіўныя, ці не вы-мушаныя; у паэме яны — свядомыя. Гэта — дабрыня моцнага, і калі Страцім загінуў, дык не таму, што быў «залішне» добры, а таму, што яго мужнасць і імкненне да сва-боды не абудзілі такіх самых пачуццяў у «птахаў дробных». Фальклорная, алегарычная ладам, паэ-ма Багдановіча многімі сваімі ўласцівасця-мі і нават агульным напрамкам думкі «ўпісваецца» ў атмасферу ідэйных пошукаў рускай перадрэвалюцыйнай паэзіі. За год да «Страціма-лебедзя» быў створаны «Са-лаўіны сад» Блока, дзе з выключнай лірыч-най сілай прагучаў матыў адмаўлення «красивых уютов», дробнага «хатняга» шчасця, індывідуалістычнай псіхалогіі. Тым жа 1916 годам, што і паэма Багдановіча, датавана паэма Маякоўскага «Облако в штанах», у цэнтры якой — вобраз «трынац-цатага апостала», чалавека-збавіцеля, які гатовы распнуць «сябс на крыжы», толькі б зняць з «нячыстых», з адрынутых і прыгне-чаных ярмо іх нспамсрных пакут. «Страцім-лебедзь» саступае паэмам Блока і Маякоўскага ў глыбіні і палкасці, у сі-ле непасрэднага лірычнага выказвання, але і яна, паэма Багдановіча, гаварыла і свед-чыла пра тое ж, што і творы двух буйней-шых рускіх паэтаў: пра бяссэнсіцу і ама-ральнасць вузкага, па-за барацьбой і пра-цай, эгаістычнага існавання, пра блізкасць карэнных змен і пра неабходнасць унесці ў «звычайнае» жыццё варты гэтых змен ге-раічны пачатак. Над апошняй паэмай Багдановіча, як ні над адным іншым яго творам, лунае дух горкаўскага рамантызму, горкаўскай прагі подзвігу, да таго ж і выяўленых у роднас-на-блізкіх формах гераічнай алегорыі, сім-вала, песні «безумству храбрых». Скончыўшы паэму «Страцім-лебедзь», Багдановіч неўзабаве прачытаў яе на схо-дзе беларускай моладзі ў Мінску. Праз не-калькі месяцаў ён паехаў у Крым. Што было далей, мы добра памятаем: туга, адзінота, адчуванне блізкай развязкі. Мора за вокнамі. Сіняя бухта, белы дом — яго апошні зямны прытулак. I надпіс на «Вянку»: «Я не самотны, я кнігу маю...» I ўсё. Канец... На гэтым канчаецца і наш расказ пра Максіма Багдановіча — выдатнага чалаве-ка і паэта, які так многа, так неабдымна многа зрабіў для «Беларусі-зараначкі» (як назваў ён сваю радзіму ў адным з перад-смяротных накідаў), для будучыні яе народа, культуры, паэзіі. Для таго каб умацава-лася і сцвердзілася яе ўласная — нацыя-налыіая, гістарычная, мастацкая — думка пра сябе, непарыўна звязаная з лепшымі спадзявашіямі ўсіх народаў, усяго чала-вецтва. «У тых рзчах, што ён паспеў зрабіць, ёсць многа такога, што назаўсёды зрабіла-ся радасцю жыцця для вельмі многіх лю-дзей». (162). Гэта сказана Багдановічам пра Лермантава. Гэта ж можна сказаць і пра яго самога.
Григорий Соломонович Березкин Человек на заре Рассказ о Максиме Богдановиче Минск, издательство «Народная аспста> На белорусском языке Перевод с русского Ю. М. КАНЭ |