Произведения Интересные ссылки | Над ВолгайУ руках у мяне быў добры даведнік па ялцінскіх мяс-цінах, якія звязаны з імем беларускага песняра,— успаміны яго бацькі А. Багдановіча «Матэрыялы да біяграфіі Максіма Адамавіча Багдановіча». Вуліцу Мікалаеўскую, дом 8, дзе ў гаспадыні Марыі Цямко М. Багдановіч наймаў кватэру, я знайшоў хутка. Якраз трапіўся ялцінскі жыхар, які жыў дзесьці непадалёку, і растлумачыў мне не толькі, што Мікалаеўская — цяпер вуліца Камунараў, алс і тое, што дом № 8 мае новую нумарацыго — 2/1. I вось перада мной невялічкі двухпавярховы дом, адзін бок якога патануў у засені густых кіпарысаў і дзікіх сліў — алычы. Пазнаць яго вельмі легка па своеасаблівай знадворнай жалезнай лесвіцы на другі паверх, якая запом-нілася мнй з фота, што змешчана ў двухтомніку паэта вы-дання 1928 г. 3 хваляваннем у сэрцы падымаюся па лесвіцы і стукаю ў дзверы налева. Адказу няма, і я заходжу ў кватэру направа. I тут мяне чакае прыемная неспадзяванасць: пенсі-янерка Надзея Андрэеўна Андэрсан — шчырая паклонніца паэтычпага таленту Максіма Багдановіча, яна добра знаё-ма з яго творчасцю, збірае кнігі паэта і крытычныя матэ-рыялы пра аўтара «Вянка». Болын таго, Н. А. Андэрсан двойчы звярталася ў Саюз пісьменнікаў БССР па пытанню ўстанаўленпя мемарыяльнай дошкі, атрымала яшчэ ў 1956—1957 гг. адказы, якія паведамлялі, што прыняты ад-паведныя захады, але, на жаль, дошкі пакуль няма... — Неўзабаве спаўняецца 70 год з дня нараджэння паэта,— гаворыць Надзея Андрэеўна.— Трэба абавязкова гэту дату ў Ялце адзначыць літаратурным вечарам і ўстанавіць нарэшце мемарыяльную дошку... А вунь зараз і Тара-сюк ідзе, ніто жыве ў пакоі Максіма Багдановіча. Заходзім у певялічкі пакойчык, дзе жыў калісьці паэт. Два акны і балкон прыкрываюць цепем кіпарысы і алыча, таму ў пакоі цемнавата і адчуваецца прыемны ха-ладок. Тут, у гэтых сцепах, смяротпа хворы, бяссільны целам і моцны духам, дажываў паэт апошнія дні, заняты працай над складаннем беларускага буквара. Паміраў у адзіноце, далека ад роднага краю, у тую пару года, калі ўсё квітнела ў Крыму, калі свежы вецер вялікіх перамен веяў над Расіяй... Паміраў ёп з марамі пра лепшае будучае беларускага народа, з усведамленнем, што спаўна выканаў перад ім свой грамадзянскі абавязак: У краіне светлай, дзе я ўміраю, У белым доме ля сіігяй бухты, Я не самотны, я кнігу маю 3 друкарні пана Марціна Кухты. У той жа дзень я, купіўшы букет васількоў і палявых кветак, што растуць у крымскім стэпе, пайшоў на магілу Максіма Багдановіча... На схіле пагорка, дзе сцяною ўзвышаюцца пірамідальныя кіпарысы, знаходжу простую жалезную агароджу. На каменнай пліце страфа з вядомага «Санета» («Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі»): Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі. А далей просты і лаканічны надпіс: Беларускі паэт Максім Багдановіч. Нарадзіўся 27 лістапада 1891 г, у Мінску, памёр 12 мая 1917 г. у Ялце. Ля помніка нечай руплівай рукой пасаджаны кветкі, а побач з агароджай узвышаюцца прысадзістыя кіпарысы, падобныя на звычайпыя беларускія елкі... На крымскай зямлі ёсць яшчэ адзін помнік Максіму Багдановічу. Недалёка ад Ялты, у Верхнім Місхоры, перад прыгожым будынкам санаторыя «Беларусь» устаноўлены бюст беларускага паэта работы народнага мастака БССР 3. Азгура. |