Произведения Интересные ссылки | Над ВолгайЗначка цяжэй было знайсці колішні пансіён-дачу малочнай фермы «Шалаш», дзе ўлетку 1909 г. лячыўся паэт. Я спачатку лічыў, што гэта справа лёгкая: у мяне былі дакладныя каардынаты пансіёна. На аснове ўспамінаў бацькі паэта і звестак у даведніках пра паўднёвы бераг Крыма я ведаў, што «Шалаш» знаходзіўся ў ялцінскім прыгарадзе Аутцы, недалёка ад доміка А. П. Чэхава. Дзе знаходзіцца Аутка (цяпер пасёлак Чэхава), я ведаў. Некалькі разоў ездзіў аўтобусам у тым напрамку і наведваў Дом-музей вялікага рускага пісьменніка. Таму ў першы хмурны дзень накіраваўся на пошукі «Шалаша». Злез з аўтобуса каля Дома-музея А. П. Чэхава і пачаў рас-пытваць людзей старэйшага ўзросту. Аднак ніхто нічога пэўнага не мог сказаць. — Трэба звярнуцца вам да Талстога... Фёдар Андрэевіч павінен ведаць...— параілі мне.— Ён калісыіі працаваў у гарсавеце, цяпер пенсіянер. Горад ведае як свае пяць пальцаў. Жыве Талстой тут недалёка, на вуліцы Чырво-ных партызан. Праз некалькі хвілін настойлівыя двухдзённыя пошукі пансіёна «Шалаш» нарэшце закончыліся паспяхова. Мы стаім на ўзгорку, з якога добра відаць пасёлак Чэхава, і Талстой — певысокі пажылы дзядзька — малярскім пэндзалем (ён якраз фарбаваў штосьці ў хаце) паказвае мне: — Бачыце вунь вялікі прыгожы будынак? Гэта сана-торый «Праца». Крыху бліжэй да нас, пры самай гары, відаць толькі чырванаваты бляшаны дах з двума комінамі. Вось у тым будынку, што з коміпамі, калісьці быў пансіянат малочнай фермы «Шалаш». Камяністай сцяжынкай сыходжу ўніз і бліжэй разглядаю невялічкі двухпавярховы асабняк, ля якога стаяць запвіленыя вострыя кіпарысы. Вокнві шырокія, другі паверх носіць сляды ўсходняй архітэктуры, шырокі балкон. Тут, у пансіёне «Шалаш», больш чым пяцьдзесят гадоў таму назад гімназіст Максім Багдановіч лячыўся ад цяжкай хваробы... Перад ад'ездам з Ялты пайшоў развітацца з паэтам, які вечным сном спачывае на крвімскай зямлі, далека ад роднай Беларусь.. Вяртаўся я на змярканні. Каб адшукаць найкарацейшы шлях у горад, прыйшлося звярнуцца да я^анчыны, якая ішла наперадзе. Па дарозе мы разгаварыліся. Калі я сказаў, што быў на магіле беларускага пісьменніка, які памёр у Ялце ў 1917 г., мая спадарожніца спынілася і запытала: — Ці не памёр ён на Мікалаеўскай вуліцы? Малады такі, прыгожы студэнт?.. Памёр адзінокі, а бацька прыехаў праз некалькі дзён, як яго пахавалі? Я сцвярджальна ківаў галавою, але ніяк не мог сабе ўявіць, што зусім выпадкова натрапіў на чалавека, які сустракаўся з паэтам тут, у Ялце. — Як яго прозвішча? Багдановіч? Прозвішча не ў памяці, але жыў ён у доме Марыі Цямко, у асобным пакойчыку на другім паверсе... — Ён! Гэта ён! — пацвердзіў я. — Мяне, як медыцынскую сястру, клікала гаспадыня, калі яе кватаранту было кепска і ішла горлам кроў... I Валянціна Анатольеўна Кацарэўская — так звалі маю спадарожніцу — расказала наступнае. У 1915 г. яна пераехала з дзецвмі ў Ялту і спынілася ў доме Марыі Цямко. Кватэра яе была на першым паверсе, якраз унізе таго пакоя, дзе пасля жыў М. Багдановіч. Працавала тады Валянціна Анатольеўна медыцынскай ся-строй у санаторыі таварыства ўрачоў (цяпер інстытут імя Сечанава). |