Произведения Интересные ссылки Заказывая ковролин для дома, непременно, интересуйтесь доставкой. . развитие детей . | Яна — выдумка маёй галавыЗначыць, мы можам дапусціць, што паэма «Вераніка» начата ў 1911 г. А калі напісаны яе асноўны тэкст, у 1911 ці ў 1912 г.? Фактаў, якія пацвердзілі б дакладную дату, няма, але вядома, што асноўныя матэрыялы да зборніка «Вянок» Максім Багдановіч паслаў у сярэдзіне 1912 г. А ў лісце яго ў рэдакцыю «Нашай нівы» ад 2 сакавіка 1913 г. чытаем: «Сягоння ранкам надаслаў Вам некалькі вершаў, з якіх да зборніка прызначаю толькі эпілог «Веранікі». Эпілог быў напісаны, відаць, ужо ў той час, калі моладзь какуеўскага дома наехала вучыцца і распалася дружная кампанія гімназістаў. Падзеі здаюцца паэту даўнім, незваротным мінулым: Няма таго, что ранын было, I толькі'надпіс: «Вераніка», На ліпе ўрэзаны ў кары, Казаў вачам аб тэй пары. Такім чынам, М. Багдановіч закончыў паэму ў 1913 г., і датаваць яе можна 1911—1913 гг. У «Вянку» эпілог паэмы не быў змешчаны, відаць, з той прычыны, што рэдак-цыя атрымала яго з Яраслаўля ў той час (высланы 2 сакавіка 1913 г.), калі частка аркушаў кнігі ўжо была надрукавана. У пазнейшых выданнях друкаваўся як асобны верш. Яшчэ пазней — у лістападзе 1913 г. паслаў паэт для «Вянка» паэму «У вёсцы». У пісьме, напісаным у кастрычніку ці лістападзе 1913 г., ён пісаў: «Аддзел «Мадонны» складаецца ў мяне з дзвюх паэм: «Вераніка» і «У вёсцы», чарнавіка апошняй няма, аднак, здаецда, патраплю ізноў напісаць». I ў наступным пісьме: «На рэдакцыю «Н. Н.» пасылаю паэму «У вёсцы», першую з аддзела «Мадонны»... Частка аркушаў «Вянка» ў тэты час ужо была надрукавана. Але рэдакцыя палічылася з воляй аўтара. Тэкст паэмы «У вёсцы» быў набраны і змешчаны ў пачатку цыкла «Мадонны». Такім чынам, цыкл «Мадонны» канчаткова аформлены паэтам у 1913 г. і прысвечаны Анне Рафаілаўне Какуевай. Так паступова раскрылася яшчэ адна загадка з творчай біяграфіі Максіма Багдановіча. Гэтую загадку дапамог нам разгадаць сын Анны Рафаілаўны — Мікалай Іванавіч Лілееў.
1972
|